Мінск 11:31

Ціханоўская аб удары РФ па Сумах: Няма слоў, каб апісаць такую ​​жорсткасць

13 красавіка, Позірк. “У жаху ад ракетнага ўдару Расіі па Сумах у гэтую Вербную нядзелю, у выніку якой загінулі і былі паранены дзясяткі мірных жыхароў. Калі людзі накіроўваліся ў царкву, іх сустрэла смерць”, — напісала дэмакратычны лідэр Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X.

У яе “няма слоў, каб апісаць такую ​​жорсткасць”: “Рэжым Пуціна зноў паказвае, што ён не хоча міру. Маё сэрца з Украінай”.

Узброеныя сілы Расіі нанеслі ўдар балістычнымі ракетамі па ўкраінскім горадзе Сумы раніцай 13 красавіка.

Вядома аб 32 загінуўшых, двое з іх — дзеці. Пацярпелі не менш як 84 чалавекі, уключаючы 10 дзяцей.

Падзяліцца: