За суткі ў Беларусі ліквідавана дзесяць лясных пажараў

14 красавіка, Позірк. Дзесяць лясных пажараў (агульная плошча — больш за 13 гектараў) і 57 пажараў травы і кустоў (9,5 га) ліквідавалі ў Беларусі за апошнія суткі, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
З іх дзевяць было ў Брэсцкай вобласці, адзін — у Гомельскай. Восем пажараў патушылі сіламі Міністэрства лясной гаспадаркі, два — МНС і Мінлясгаса.
Паводле інфармацыі Мінлясгаса на 14 красавіка, у сувязі з пажарнай небяспекай абмежаванне на наведванне лясоў дзейнічае ў Ляхавіцкім і Баранавіцкім раёнах (Брэсцкая вобласць).
Абмежаванне азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжана адказнасць паводле арт. 15.29 КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.050 рублёў).
У 2024 годзе амаль 60% усіх лясных пажараў выяўлена з дапамогай аўтаматычнай сістэмы відэаназірання, у лясах працуе 400 камер, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Віктар Звяртоўскі на прэс-канферэнцыі 19 сакавіка.
Паводле яго слоў, сярэдняя плошча ляснога пажару летась склала 0,7 га.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку года бульба ў Мінску падаражэла на 16%, у Магілёўскай вобласці — патаннела на 22% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль ва ўсіх стаўленне да чужой уласнасці бестурботна-грэблівае, лічаць ідэолагі Акадэміі кіраванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


