У Беларусі чакаюцца навальніцы, МНС папярэджвае пра пагрозу лясных пажараў

22 красавіка, Позірк. У асобных раёнах Беларусі 22 красавіка чакаюцца навальніцы, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Удзень месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ранкам у асобных раёнах слабы туман”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі ведамства, тэмпература паветра складзе 23–29 градусаў цяпла. Удзень будзе паўднёвы вецер хуткасцю 4–9 метраў на секунду (у дыяпазоне 3–5 балаў з 12 па шкале Бофарта; класіфікуецца ў парадку ўзрастання як слабы, умераны і свежы), падчас навальніцы — з парывамі да 14 м/с (7 з 12; моцны вецер).
Такія ўмовы надвор’я, як адзначаецца, могуць прывесці да пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадачы, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; узнікнення лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.
Згодна з інтэрактыўнай мапай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, 22 красавіка захоўваецца забарона на наведванне лясоў у Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці і Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. У астатніх раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні.
Для тушэння ляснога пажару ў Столінскім раёне задзейнічаная авіяцыя МНС
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае — за дзве дэкады лютага спынена больш спробаў, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



