БЧ прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі аднавіць прамыя пасажырскія перавозкі

22 красавіка, Позірк. Беларуская чыгунка прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі аднавіць прамыя пасажырскія перавозкі, паведамляе прэс-служба БЧ.
Адзначаецца, што прапанова была зробленая на 39-м пасяджэнні Канферэнцыі генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), якая праходзіла 14–17 красавіка ў Варшаве. У ім удзельнічалі кіраўнікі 23 чыгунак і “далучаныя прадпрыемствы” АСЧ.
Беларуская дэлегацыя, як паведамляецца, звярнулася да прадстаўнікоў Польшчы і Латвіі наўпрост, а Літвы — завочна.
24 ліпеня 2024 года намеснік начальніка пасажырскай службы — начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі Сяргей Шэмет заяўляў, што БЧ “на працягу трох гадоў выступае з ініцыятывай” аднавіць чыгуначныя пасажырскія перавозкі з краінамі Заходняй Еўропы.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны Беларусі з Літвой, Польшчай і Латвіяй былі прыпыненыя ў 2020 годзе праз пандэмію COVID-19, пасля так і не аднавіліся.
У 2019 годзе на гэтыя напрамкі прыпадала каля 20% усіх міжнародных перавозак па чыгунцы. У Літву было перавезена 380 тыс. пасажыраў, Польшчу — 225 тыс., Латвію — 20 тыс.
Краіны ЕС аднавілі ўнутраныя пасажырскія перавозкі па чыгунцы ў сярэдзіне 2021 года.
28 ліпеня 2022 года Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі заявіла пра зацікаўленасць аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны з Літвой, Латвіяй і Польшчай.
“З паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі і скасаваннем абмежаванняў на перамяшчэнне грамадзян Беларусь неаднаразова прапаноўвала аднавіць міжнародныя пасажырскія перавозкі, але безвынікова”, — адзначала міністэрства.
З таго часу сітуацыя не змянілася.
З Мінска выконваюцца штодзённыя аўтобусныя рэйсы ў Вільнюс, Рыгу і Варшаву. Беларусы часта сутыкаюцца з сур’ёзнымі чэргамі на выезд і ўезд у краіну праз закрыццё памежных пунктаў суседнімі краінамі.
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (з беларускага боку — Урбаны). Адзіным дзейным пунктам пропуску на мяжы дзвюх краін застаўся пункт Грыгараўшчына (Патэрніекі).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца).
У ЕС перавозяцца грузы, аднак на іх рух уплываюць санкцыі. Польскі галіновы партал Rynek kolejowy паведамляў сёлета ў лютым пра скарачэнне аб’ёму грузавых перавозак праз чыгуначны пункт пропуску Цярэспаль (Брэст). Адзначаецца, што ў лістападзе 2024-га праз згаданы пункт пропуску праходзіла 27 таварных цягнікоў на суткі, у снежні — 23.
У публікацыі гаварылася, што ў 2021 годзе беларуска-польскую мяжу праз Цярэспаль перасякала каля 50 цягнікоў у суткі, у 2022-м — каля 20.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях абноўлена больш за 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства