За мінулыя суткі работнікі лясной галіны ліквідавалі 19 лясных пажараў — Мінлясгас (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 9–13
22 красавіка, Позірк. За мінулыя суткі, 21 красавіка, работнікі лясной галіны ліквідавалі 19 лясных пажараў.
Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, агульная плошча ўзгаранняў склала 57,5 гектара. У асобных выпадках для ліквідацыі пажараў прыцягвалася дапамога работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Мінлясгас канстатаваў, што “больш за іншых гарэлі лясы ў Гомельскай вобласці”. У гэтым рэгіёне было зафіксавана восем ачагоў.
Да тушэння прыцягнулі ў агульнай складанасці 270 работнікаў лясных гаспадарак, задзейнічалі 30 пажарных аўтамабіляў лясгасаў, а таксама 18 трактароў “з плугамі і бочкамі РЖТ” і дзве гусенічныя тралёвачныя ўніверсальныя машыны.
Паводле інфармацыі ведамства, пажаранебяспечная абстаноўка ў лясах Беларусі “застаецца складанай”. 22 красавіка “ўжо вядома пра лясныя пажары ў Лунінецкім лясгасе і Нараўлянскім спецлясгасе”.
Мінлясгас заклікаў грамадзян “выконваць дзейныя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, быць асцярожнымі пры абыходжанні з агнём”.
Згодна з інтэрактыўнай мапай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, 22 красавіка захоўваецца забарона на наведванне лясоў у Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці і Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. У астатніх раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні.
МНС 22 красавіка папярэдзіла, што ўмовы надвор’я (навальніцы ў асобных раёнах, тэмпература паветра да 29 градусаў цяпла) могуць садзейнічаць сярод іншага ўзнікненню лясных пажараў.
Паводле аператыўных даных ведамства, за мінулыя суткі ў Беларусі ліквідавана 16 лясных пажараў на агульнай плошчы 23,3 га, 1 тарфяны пажар на плошчы 0,2 га і 88 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 32,98 га.
Звесткі МНС разыходзяцца з інфармацыяй Мінлясгаса: колькасць лясных пажараў — на 3, плошчы ўзгаранняў — на 34,2 га. У абодвух выпадках даныя ніжэй.
Паводле інфармацыі МНС, лясныя пажары зафіксаваныя ў Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях. Да іх тушэння прыцягнулі 182 чалавекі (ад структур міністэрства — 60), задзейнічалі 65 адзінак тэхнікі (17).
“Для тушэння пажару ля в. Старына Столінскага р-на Брэсцкай вобласці былі задзейнічаныя 12 адзінак тэхнікі і 40 работнікаў МНС, — гаворыцца ў паведамленні. — Трыма верталётамі Мі-8, Мі-17 і Мі-26 авіяцыі МНС ажыццёўленыя 54 скіды вады, верталётам Мі-2 ажыццяўляўся маніторынг абстаноўкі. Агульная плошча, пройдзеная фронтам пажару, склала 10 га лесу і 40 га травы і кустоў. Пажар лакалізаваны. Ранішні маніторынг адкрытага гарэння не выявіў. Работнікі МНС і лясгаса ажыццяўляюць праліўку ўскраіны лесу і ачагоў тлення”.
“У сувязі з неспрыяльным становішчам у прыродных экасістэмах працягваецца пастаянны маніторынг пажаранебяспечнай сітуацыі з мэтай аператыўнага рэагавання”, — адзначае МНС.
За мінулыя выхадныя работнікі лясной галіны ліквідавалі 26 лясных пажараў на плошчы звыш 100 га.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаВа ўдзельнікаў сацапытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні адбыліся ператрусы, ёсць затрыманыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаАбранне Латвіі ў Савет Бяспекі ААН дае магчымасць уключыць Беларусь у яго парадак дня — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства