Рыжанкоў лічыць узмоцненую вытворчасць зброі ў Еўропе крокам да “новага ўзброенага канфлікту”

23 красавіка, Позірк. Еўропа пачала ўзбройвацца “ўзмоцненымі тэмпамі, у аб’ёмах, што не адпавядаюць нават самым відавочным пагрозам”, такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 23 красавіка ў Мінску, вынікае з паведамлення прэс-службы знешнепалітычнага ведамства.
Паводле інфармацыі МЗС, чыноўнік закрануў гэтую тэму, выступаючы на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Подзвігу народа жыць у стагоддзях” у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ).
Рыжанкоў, гаворыцца ў паведамленні, “папярэдзіў, што зброя, якую Еўропа сёння вырабляе, не застанецца проста зброяй стрымлівання і ў будучыні з ёй давядзецца сутыкнуцца ў рэальным жыцці, што немінуча можа прывесці да новага ўзброенага канфлікту, калі гарачыя еўрапейскія галовы не ахалодзяцца”.
Узбраенне Еўропы адбываецца “за кошт сродкаў, прызначаных для найбольш уразлівых слаёў насельніцтва, на медыцыну, адукацыю, сацыяльна-эканамічную сферу”, галаслоўна заявіў чыноўнік.
18 красавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў заявіў, выступаючы перад навучэнцамі і выкладчыкамі ў філіяле Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажыўкааперацыі ў Мінску, што “нацызм і нашчадкі тых фашыстаў 40-х зноў прыходзяць да ўлады, зноў паднімаюць свае транспаранты і лозунгі, зноў спрабуюць зладзіць другі “паход на Усход”.
Сустрэча Пярцова прайшла ў рамках штомесячнага “адзінага дня інфармавання”.
Паводле матэрыялаў для “інфармацыйна-прапагандысцкіх груп”, падрыхтаваных да мерапрыемстваў, спікеры змешваюць тэму перамогі ў ВАВ з нібыта “высокай актыўнасцю сіл Паўночнаатлантычнага альянсу на “ўсходнім флангу”. Слайд пра гэта папярэднічае ў адпаведнай прэзентацыі пераход да асноўнай тэмы, якой абазначана 80-годдзе перамогі.
У тэкставых матэрыялах гаворыцца пра тое, што “аднапалярнага свету больш не будзе”, згадваецца “новы светапарадак”.
“Адметнай асаблівасцю цяперашняга моманту” названая “ўзмоцненая мілітарызацыя прыгранічных дзяржаў і баявыя дзеянні па суседстве на фоне бесперапынных спробаў Захаду расхістаць унутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі”.
Як паведамлялася, 17 красавіка намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч заявіў, што Вялікабрытанія і Францыя нібыта санкцыянавалі напад нацысцкай Германіі на СССР.
Ён таксама абвінаваціў прадстаўнікоў 28 еўрапейскіх народаў у саўдзеле ў нападзе на Беларусь у 1941 годзе.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+