На экс-палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

29 красавіка, Позірк. У дачыненні да былой палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк распачатыя яшчэ дзве крымінальныя справы, паведамляе яе муж Андрэй Шарэнда на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Паводле яго слоў, абвінавачванні прад’яўленыя паводле арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і 422 (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду) Крымінальнага кодэкса.
Дапытаныя сваякі экс-палітзняволенай, адзначыў мужчына.
Шарэнда-Панасюк знаходзілася ў няволі з 3 студзеня 2021 года. Праз шэсць месяцаў пасля затрымання суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў яе да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле артыкулаў 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) КК.
У красавіку 2022 года, кастрычніку 2023-га і кастрычніку 2024-га палітзняволеную прызналі вінаватай паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Дадаткова яна атрымала тры гады і адзін дзень пазбаўлення волі.
Пра вызваленне Шарэнда-Панасюк стала вядома 1 лютага 2025 года. 6 лютага ў выніку эвакуацыі з Беларусі жанчына прыехала ў Вільнюс.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


