У рацэ Котра на мяжы Беларусі і Літвы знойдзеныя тры целы
30 красавіка, Позірк. Тры целы знайшлі супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ўдзень 30 красавіка ля вёскі Мусцейка (Варанскі раён Алітускага павета, які мяжуе са Шчучынскім і Свіслацкім раёнамі Гродзенскай вобласці), паведамляе сайт alytusplius.lt.
Паводле інфармацыі медыя, целы знайшлі ў памежнай рэчцы Котра. Паводле папярэдніх звестак, адно цела знаходзілася на літоўскай тэрыторыі, два — на беларускай.
Інфармацыю пра загінулых перадалі супрацоўнікам паліцыі, якія прыбылі на месца выяўлення цел.
Пасля з’яўлення інфармацыі ў літоўскіх СМІ, Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што целы ў Котры знайшлі гродзенскія пагранічнікі, пра што, як сцвярджаецца, быў “праінфармаваны літоўскі бок”.
“На месца выяўлення трупаў для высвятлення ўсіх абставін здарэння выкліканая следча-аператыўная група”, — паведамляе ведамства.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
Ад пачатку года суседнія краіны ЕС прадухілілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных іх памежных службаў. Літва за гэты час спыніла 558 такіх спробаў.

- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка