За дзесяць дзён на фермах адбылося шэсць пажараў
2 траўня, Позірк. За дзесяць дзён (з 19 па 28 красавіка) на фермах аграпрамысловага комплексу здарылася шэсць пажараў, вынікае з праведзенага “Позіркам” параўнання аператыўных сутачных зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Аб пажары на тэрыторыі жывёлагадоўчай фермы каля аграгарадка Засулле Стаўбцоўскага раёна (Мінская вобласць) у дзяжурную частку паведамілі раніцай 19 красавіка. З драўлянага будынка было эвакуявана 20 цялят (адно цяля пацярпела).
Ноччу 22 красавіка адбылося ўзгаранне ў блокавым будынку цялятніка на тэрыторыі малочна-таварнай фермы (МТФ) у вёсцы Барсукі Дубровенскага раёна (Віцебская вобласць). Знішчана драўляная вартоўня, пашкоджана 11 кв.м шыфернага даху.
Пажар у цялятніку на тэрыторыі МТФ у вёсцы Каўрын Бабруйскага раёна (Магілёўская вобласць) здарыўся ноччу 24 красавіка. Агнём пашкоджана 10 кв.м шыфернага даху.
Днём 26 красавіка ў выніку пажару на МТФ у аграгарадку Новы Быхаў Быхаўскага раёна (Магілёўская вобласць) загінула чатыры цяля і столькі ж пацярпела.
У гэты ж дзень узгаранне адбылося на МТФ у вёсцы Старое Сяло Ушацкага раёна (Віцебская вобласць). Агнём у дашчанай прыбудове пашкоджаныя сцены і шыферны дах на агульнай плошчы 75 кв.м, у будынку цялятніка — 20 кв.м шыфернага даху.
Раніцай 28 красавіка здарыўся пажар у цагляным будынку кароўніка на МТФ каля вёскі Выгада Капыльскага раёна (Мінская вобласць). Пашкоджаны дах малочна-даільнага блока на плошчы 50 кв.м, маёмасць у шасці памяшканнях блока, закураныя сцены.
У мінулым месяцы таксама здарыліся ўзгаранні на іншых аб’ектах АПК.
13 і 18 красавіка ў Мінскай вобласці згарэла 105 тон саломы: каля вёскі Сухаўчыцы Капыльскага раёна (25 т) і каля вёскі Застарынне Салігорскага раёна (80 т).
30 красавіка агнём пашкоджаныя дах, сцены і маёмасць у будынку дыспетчарскай на тэрыторыі мехдвара ў аграгарадку Вялешкавічы Лёзненскага раёна (Віцебская вобласць).
Раней паведамлялася, што з пачатку года было знішчана або пашкоджана мінімум дзевяць адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання.
Усяго з пачатку года ў Беларусі, паводле звестак МНС, здарылася 2.689 пажараў (за аналагічны перыяд 2024-га — 1.938; +38,8%).

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за 30 гадоў скарацілася больш як на траціну
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка