Мінск 02:16

Долар, расійскі рубель і юань падаражэлі на першых травеньскіх таргах

Крыніца: latinamericanpost.com

2 траўня, Позірк. Амерыканская, расійская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 траўня 2025 года.

Курс долара вырас да 3,0405 рубля (+0,41%; +0,0123), юаня — да 4,1818 за 10 (+1,22%; +0,0502), расійскага рубля — да 3,6557 за 100 (+0,05%; +0,0018).

Таргі еўра не праводзіліся. 25 красавіка ён падаражэў да 3,4928 (+0,47%; +0,0163).

На адыходзячым скарочаным працоўным тыдні таргі праводзіліся двойчы (30 красавіка і 2 траўня). Курс долара знізіўся на 0,35% (з 3,0512 да 3,0405 рубля), юаня — на 0,2% (з 4,1900 да 4,1818 за 10); расійскага рубля вырас на 0,24% (з 3,6471 да 3,6557 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16% (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца па росце афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца па яго падаражэнні (+22,59%).

Падзяліцца: