Мінск 03:42

Адмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза

Крыніца: pixabay.com

2 траўня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — сакавіку 2025 года склаў 20 млрд 35,2 млн долараў — на 0,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (20 млрд 181,3 млн), вынікае са звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Экспарт склаўся на ўзроўні 9 млрд 198,8 млн (-5% у гадавым вымярэнні), імпарт — 10 млрд 836,4 млн (+3,2%). Адмоўнае сальда склала 1 млрд 637,6 млн.

У студзені адмоўнае сальда складала 504,3 млн долараў, па выніках студзеня — лютага — 1 млрд 22,7 млн. Такім чынам, за першы квартал яно павялічылася ў 3,2 раза.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: