Апошні раз у рамках паэтапнай стратэгіі павышаюцца цэны на паліва

2 траўня, Позірк. Рознічныя цэны маторнага паліва на беларускіх аўтазаправачных станцыях з 3 траўня будуць падвышаныя на дзве капейкі, паведамляе дзяржаўны канцэрн “Белнафтахім“.
Цэны за адзін літр складуць:
бензін АІ-92-К5-Еўра — 2,5 рубля;
АІ-95-К5-Еўра — 2,6 рубля;
АІ-98-К5-Еўра — 2,82 рубля;
дызельнае паліва — 2,6 рубля.
Раней “Белнафтахім” паведамляў, што з 15 сакавіка ў рамках паэтапнай стратэгіі адпускныя цэны на АЗС падвысяцца на 16 капеек за літр паліва, “з крокам па дзве капейкі на тыдзень”.
Такім чынам, цяперашняе павышэнне — восьмае, апошняе, у рамках абвешчанай стратэгіі.
Адзначалася, што рашэнне прынятае з улікам “усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах”.
20 траўня 2024 года канцэрн абвясціў аб паэтапным павышэнні цаны аўтамабільнага паліва на восем капеек — па капейцы на працягу васьмі тыдняў. Апошні раз яно падаражэла 9 ліпеня.
Запасы маторнага паліва ў грашовым выражэнні па выніках чацвёртага квартала 2024 года знізіліся на 1,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га (з 141 млн 400,1 тыс. рублёў да 138 млн 932,6 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Запасаў бензіну стала менш на 0,4% (з 20 тыс. 324,2 тоны да 20 тыс. 246,2 т), дызельнага паліва — на 4,3% (з 26 тыс. 281,5 т да 25 тыс. 160,8 т).
Па кошце бензіну і дызельнага паліва Беларусь у чацвёртым квартале (кастрычнік — снежань) 2024 года заняла трэцяе месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу штоквартальных даных аддзела галіновай і сацыяльна-дэмаграфічнай статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Па выніках студзеня — сакавіка Беларусь знаходзілася на другім месцы, студзеня — чэрвеня і студзеня — верасня — на трэцім.
Самы дарагі бензін у снежні 2024-га быў у Арменіі — 1,33 долара (у верасні 2024-га — 1,38; -3,6%). Далей ішлі Кыргызстан — 0,75 долара (0,8; -6,3%), Беларусь — 0,69 (0,75; +8%), Расія — 0,59 (0,64; -7,8%), Казахстан — 0,39 (0,42; -7,1%).
Дызпаліва самае дарагое ў Арменіі — 1,3 долара (1,36; -4,4%). У Кыргызстане яго цана складала 0,84 долара (0,89; -5,6%), Беларусі — 0,71 (0,76; -6,6%), Расіі — 0,68 (0,73; -6,8%), Казахстане — 0,67 (0,61; +9,8%).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў у Грузіі зменшылася больш чым на тысячу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУклады ў банках з пачатку года зменшыліся на 1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСавет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка