На аўкцыён выстаўлены аўтамабіль завочна асуджанага экс-каардынатара групы Канапацкай на выбарах 2020 года Грыгенчы

2 траўня, Позірк. На электронны аўкцыён выстаўлены аўтамабіль “Фальксваген Транспарцёр”, які будзе прадавацца ў залік пагашэння доўгу грамадскага актывіста Ежы Грыгенчы, вынікае з апісання лота на пляцоўцы e-auction.by.
Аўтамабіль выраблены ў 2000 годзе, яго пачатковая цана 13.800 рублёў.
Аўкцыён прызначаны на 20 траўня.
На сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” Грыгенча паведаміў, што транспартны сродак належыць яго жонцы. Таргі ён назваў “рабаваннем”.
21 лістапада паведамлялася, што Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў грамадскага актывіста Ежы Грыгенчу да шасці гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 40.000 рублёў (1.000 базавых велічынь на той момант).
Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), ч. 1 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэкса.
Следчы камітэт 2 траўня пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Грыгенчы.
Грыгенча быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, пражывае ў Беластоку (Польшча), неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у розных пратэстных акцыях яшчэ да выбараў 2020 года.
Канапацкая балатуецца на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка