Кіроўца легкавога аўто пратараніў фізічны бар’ер на мяжы Літвы і апынуўся на тэрыторыі Беларусі
4 траўня, Позірк. Аўтамабіль кампаніі, якая прадстаўляе паслугі падвозу, пратараніў фізічны бар’ер на літоўска-беларускай мяжы і выехаў у на тэрыторыю суседняй краіны, паведамляе Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Паводле звестках службы, за стырном знаходзіўся літоўскі грамадзянін. Падчас затрымання ён “няцвёрда трымаўся на нагах”.
Інцыдэнт зафіксаваны ў ноч на 4 траўня ў Вільнюскім раёне. У адным месцы тут да мяжы з Беларуссю вядзе дарога, якая не выкарыстоўваецца і ўпіраецца ў мяжу.
“Уначы з Літвы на гэтую дарогу на вялікай хуткасці выехаў аўтамабіль Toyota Yaris Cross з пазначэннямі кампаніі, якая прадстаўляе паслугі падвозу. Кіроўца па нейкай прычыне не звярнуў увагу на знакі і ў цемры ўрэзаўся ў фізічны бар’ер, усталяваны для абароны ад нелегальных мігрантаў. Аўтамабіль выехаў на тэрыторыю Беларусі. Там ён спыніўся, пашкодзіўшы і інфраструктуру на тэрыторыі суседняй краіны“, — гаворыцца ў матэрыяле.
Удакладняецца, што парушальнік затрыманы беларускімі памежнікамі.
Беларускі бок пра інцыдэнт не паведамляе.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



