Праз непагадзь пашкоджаныя аўтамабілі ў Мінску і Брэсцкай вобласці, сельгастэхніка ў Магілёўскай вобласці

5 траўня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі зафіксавана 38 выпадкаў падзення дрэў праз непагадзь — у Мінску, а таксама Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Элементамі дахаў і паваленымі дрэвамі пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілі ў Брэсцкай вобласці і ў горадзе Мінску, тры адзінкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці”, — гаворыцца ў паведамленні.
МНС са спасылкай на Белгідрамет паведаміў, што ў Магілёўскай вобласці фіксаваўся надзвычай моцны вецер з парывамі да 27 метраў на секунду (10 з 12 балаў па шкале Бофарта, якая класіфікуе вецер 25–28 м/с як моцны шторм).
“У выніку парываў ветру пацярпелі тры населеныя пункты ў Гомельскай вобласці і чатыры — у Магілёўскай вобласці. Пашкоджаныя дахі дванаццаці сельскагаспадарчых будынкаў, двух жылых дамоў і адной гаспадарчай пабудовы”, — паведаміла міністэрства.
- Эканоміка
- ГрамадстваНа масавых мерапрыемствах 9 траўня арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільнымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаМіністр працы прызнала наяўнасць больш за 200 тыс. вакансій, заявіўшы пра “планамерны рост“ іх колькасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка