Штомесяц суды выносяць больш за 140 палітычна матываваных прысудаў — “Вясна”
5 траўня, Позірк. Штомесяц суды ў Беларусі выносяць не менш 143 палітычна матываваных прысудаў — у сярэднім каля сямі за працоўны дзень, заявіла прадстаўніца праваабарончага цэнтра “Вясна“ Наталля Сацункевіч 5 траўня на канфэрэнцыі АБСЕ “Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні“ ў Вене.
“Сёння ў Беларусі немагчыма арганізаваць мірны пратэст, калі ён крытыкуе рэжым, падтрымлівае апазіцыю або заклікае да вызвалення палітвязняў. Дазволеныя толькі санкцыянаваныя дзяржавай мерапрыемствы“, — цытуе Сацункевіч“Вясна”.
Тое, што адбываецца ў Беларусі, — “гэта не проста рэпрэсіі, гэта сістэматычны наступ на асноўныя свабоды і злачынствы супраць чалавечнасці“, падкрэсліла яна.
Сітуацыя з палітычнымі зняволенымі з’яўляецца неадкладнай і становіцца ўсё горш, сказала спікер. Яна заклікала “распачаць канкрэтныя і скаардынаваныя дзеянні, каб запатрабаваць вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі і пакласці канец парушэнням правоў чалавека, якія працягваюцца”.
Праваабаронца адзначыла, што ў Беларусі “нацыянальныя законы аб мірных сходах застаюцца празмерна абмежавальнымі і не адпавядаюць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека“.
Праз амаль пяць гадоў рэпрэсіі працягваюцца, сказала Сацункевіч і прывяла некаторыя лічбы: у 2024 годзе больш за тысячу чалавек было асуджана па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за пратэсты ў 2020 годзе. Толькі ў мінулыя выходныя на беларускай мяжы былі затрыманыя людзі, некаторыя з якіх былі асуджаныя за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Па стане на 5 траўня ў краіне палітвязнямі прызнана 1.196 чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кнізе “Генацыд беларускага народа” раздзел пра пратэсты 2020-га займае большы аб’ём, чым пра нямецкія злачынствы — гісторык Лобач (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНавуковец Ластоўскі: З тэмай трагедыі беларусаў падчас Другой сусветнай вайны павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНачальнік фінупраўлення Гродзенскага аблвыканкама канстатаваў рост стратнасці грамадскага транспарту ў рэгіёне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады заяўляюць пра запатрабаванасць паслуг аграсядзіб, аднак у Беларусі іх колькасць зніжаецца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваНа масавых мерапрыемствах 9 траўня арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільнымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства