Навуковец Ластоўскі: З тэмай трагедыі беларусаў падчас Другой сусветнай вайны павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры
5 траўня, Позірк. “Судзіць мёртвых” за здзейсненыя падчас Другой сусветнай вайны злачынствы — “агулам бессэнсоўна”, бо з тых падзей мінула вельмі шмат часу. Такое меркаванне выказаў акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі, выступаючы 5 траўня на анлайн-дыскусіі “Ці “аджыў” сваё Дзень Перамогі, і як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім?”
З трагедыяй суайчыннікаў падчас гэтай вайны “павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры”, адзначыў навуковец, маючы на ўвазе распрацоўку тэмы “генацыду беларускага народа” Генеральнай пракуратурай з наступнымі судовымі працэсамі над даўно памерлымі злачынцамі.
“Увогуле сам тэрмін “генацыд” мае юрыдычнае паходжанне, — звярнуў увагу Ластоўскі. — Ён быў распрацаваны ў рамках міжнароднага права, калі стаяла пытанне, што рабіць з тымі, хто развязаў Другую сусветную вайну, хто будзе несці за гэта адказнасць. І відавочна, што гэты тэрмін убудоўваецца ў гэтую сістэму пакарання. Агулам была ідэя, скажам, увесці яго ў дачыненні да [пакутаў] савецкага народа. І ў тым ліку на Нюрнбергскім трыбунале. То бок гэта ідэя даўняга паходжання”.
Калі паняцце “генацыд” адносна тых падзей выкарыстоўваецца сёння, то, паводле слоў Ластоўскага, ёсць рызыка “трапіць у пастку”, бо “само ўжыванне яго мае іншае, палітычнае вымярэнне”.
“Гэта такая вельмі заганная гульня, таму што яна шмат у чым вядзе да скажэння рэчаіснасці. І ў дадзеным выпадку, калі мы кажам пра Другую сусветную, то мы разумеем, што ў тых жа нацысцкіх акупантаў не было задачы знішчэння беларусаў як такіх, што падразумявалася б пад тэрмінам “генацыд”. Было, канечне, тое, што мы можам назваць масавымі забойствамі, карнымі аперацыямі”, — сказаў Ластоўскі.
Паводле яго меркавання, праблемай з’яўляецца тое, што “вось гэтая страшная частка вайны ў значнай ступені недарэпрэзэнтаваная”. Гаворка, у прыватнасці, “пра заходнюю навуку, а тым больш заходнюю масавую свядомасць”.
“Халакост [у масавай свядомасці] стаў той трагедыяй, пра якую ведаюць усе. Бо на гэта працуе вялікая індустрыя ведаў, адукацыі. І гэта стала масавай культурай. Калі ж мы кажам пра карныя аперацыі супраць беларускіх вёсак, то тут гэта нікому не важна, нецікава, апроч саміх беларусаў”, — падкрэсліў спікер.
Важным прэцэдэнтам у гэтым кантэксце ён назваў прэмію Лейпцыгскага кніжнага кірмашу, якую атрымаў у сакавіку гэтага года пераклад на нямецкую мову Томасам Вайлерам зборніка “Я з вогненнай вёскі” Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка.
“Ёсць ужо хоць нейкі пазітыўны стымул, [сведчанне] таго, што веды пра нашыя крывавыя землі пашыраюцца і на Захадзе”, — адзначыў Ластоўскі.
Разам з тым, дадаў ён, беларускія ўлады сёння “ўздымаюць усе гэтыя рэчы” так няправільна, што гэта “вядзе хутчэй да нейкага адчужэння [з бок] Захаду”, які “ўспрымае гэта як нешта фальсіфікаванае”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кнізе “Генацыд беларускага народа” раздзел пра пратэсты 2020-га займае большы аб’ём, чым пра нямецкія злачынствы — гісторык Лобач (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНавуковец Ластоўскі: З тэмай трагедыі беларусаў падчас Другой сусветнай вайны павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНачальнік фінупраўлення Гродзенскага аблвыканкама канстатаваў рост стратнасці грамадскага транспарту ў рэгіёне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады заяўляюць пра запатрабаванасць паслуг аграсядзіб, аднак у Беларусі іх колькасць зніжаецца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваНа масавых мерапрыемствах 9 траўня арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільнымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства