Дэлегацыя Беларусі на чале з віцэ-прэм’ерам Шулейкам чатыры дні правядзе ў Паўночнай Карэі

6 траўня, Позірк. Дэлегацыя ўрада Беларусі на чале з віцэ-прэм’ерам Юрыем Шулейкам 6–9 траўня будзе знаходзіцца ў Пхеньяне, паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР (ЦТАК).
Заяўлена, што візіт адбудзецца “на запрашэнне ўрада Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі”.
Госці з Мінска, паводле інфармацыі паўночнакарэйскага дзяржагенцтва, возьмуць удзел у 3-м пасяджэнні двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы.
Амбасадар Беларусі ў Паўднёвай Карэі Андрэй Чарнецкі ў інтэрв’ю The Korea Herald 5 лютага адзначыў, што дыпмісія “не мае інфармацыі” пра падрыхтоўку візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР.
Гэтае тлумачэнне рушыла ўслед, як адзначыла выданне, “за віншаваннем лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына на адрас Лукашэнкі з нагоды яго сёмага тэрміну, што сведчыць пра ўмацаванне беларуска-паўночнакарэйскіх стасункаў, а таксама на фоне меркаванняў пра тое, што Лукашэнка плануе наведаць Паўночную Карэю”.
Кім накіраваў віншавальную тэлеграму 3 лютага — у дзень, калі Цэнтрвыбаркам афіцыйна абвясціў Лукашэнку пераможцам у працэдуры, якую рэжым у Мінску лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Ранейшыя віншавальнікі не сталі чакаць канчатковых вынікаў выбараў-2025 і віталі падаўжэнне паўнамоцтваў Лукашэнкі на працягу тыдня пасля абвяшчэння папярэдніх лічбаў у ноч на 27 студзеня.
20 студзеня ЦТАК паведаміла, што малодшая сястра Кім Чэн Ына, намесніца дырэктара аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага камітэта кіруючай у КНДР Працоўнай партыі Карэі Кім Ё Чжон абвергла заяву Лукашэнкі, што прагучала 17 студзеня, пра тое, што Пхеньян прапанаваў Менску арганізацыю сустрэчы на найвышэйшым узроўні.
“Я добра ведаю, што беларускі бок на працягу як мінімум двух гадоў шчыра спадзяецца на кантакт на высокім узроўні з КНДР”, — цытавала агенцтва Кім Ё Чжон, якая адзначыла, што з боку Пхеньяна такой прапановы не паступала.
“Калі вы спадзяецеся на развіццё стасункаў супрацы з намі, важна дакладна заявіць пра свае намеры. Я лічу, што такая праўдзівасць і сумленнасць мусяць стаць адпраўным пунктам у двухбаковых стасунках паміж краінамі. Калі Беларусь зыходзіць з гэтай пазіцыі і імкнецца развіваць з намі стасункі сяброўства і супрацы, мы не маем падстаў адмаўляцца і з радасцю гэта вітаем”, — заявіла яна.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня 2023 года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.
18 студзеня 2024 года Сяргей Алейнік, які на той момант займаў пасаду кіраўніка МЗС, абмеркаваў “паглыбленне супрацы” з намеснікам міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Кімам Сонгам Жыёнгам. Сустрэча адбылася на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда).
У красавіку 2024 года ў рамках “планавых палітычных кансультацый” паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін Пхеньян наведваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
23–25 ліпеня КНДР наведаў цяперашні міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Па выніках візіту ён заявіў, што Паўночная Карэя — “краіна вельмі цікавая, і канкрэтны прыклад, як працуюць фейкі, якія навязваюцца праз нейкія інфармацыйныя рэсурсы міжнароднай супольнасці”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошнія 19 месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў скарацілася за тры гады на 45%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБольш за 70 тыс. жыхароў Беларусі хварэе на бранхіяльную астму — пульманолаг УС Мяцельскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ першым квартале 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 13 беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу перапісана восем рэкордаў холаду, у Бабруйску — новы гістарычны мінімум траўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка