Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да мужчыны, які спрабаваў увезці ў Беларусь 4 кг пораху

7 траўня, Позірк. Гродзенская рэгіянальная мытня распачала справу ў дачыненні да 42-гадовага грамадзяніна Беларусі паводле ч. 1 арт. 3331 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу <…> моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў <…>), паведамляе пракуратура вобласці.
Мужчына заключаны пад варту.
Паводле матэрыялаў справы, падазраваны ў сакавіку 2025 года заехаў на грузавым аўтамабілі з Літвы ў Беларусь. У пункце мытнага афармлення Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай) “у пустацелай прасторы пад дэкаратыўнай ашалёўкай салона ў верхнім спальным месцы цягача” былі выяўленыя “чатыры ёмістасці з палімернага матэрыялу з сыпкім рэчывам масай 4.015 гр”. Паводле заключэння эксперта, рэчыва з’яўляецца “бяздымнымі порахамі прамысловага вырабу і адносіцца да катэгорыі кідальных выбуховых рэчываў”.
Пракуратура адзначае, што бяздымныя порахі выкарыстоўваюцца ў якасці кідальных зарадаў для рыштунку боепрыпасаў гладкаствольнай і наразной агнястрэльнай зброі.
Гл. таксама:
Літоўскія мытнікі канфіскавалі на мяжы з Беларуссю царкоўны звон масай 260 кг
На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі грамадзяніна Латвіі з забароненымі рэчывамі

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзве дэкады кастрычніка суседнія краіны ЕС спынілі больш за 2,5 тыс. спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэпутат Еўрапарламента: Месца Лукашэнкі — перад міжнародным трыбуналам у Гаазе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

