“Белавія” папярэдзіла пра затрымку некаторых рэйсаў з-за “частковага абмежавання” ў “небе цэнтральнай Расіі“
7 мая, Позірк. Аб магчымай затрымцы некаторых рэйсаў папярэдзіла Нацыянальная авіякампанія “Белавія”.
Парушэнне раскладу палётаў перавозчык звязвае з “частковым абмежаваннем“ у “паветранай прасторы цэнтральнай Расіі”.
“У найбліжэйшыя даты магчымыя кропкавыя змены ў раскладзе палётаў з прычыны падрыхтоўкі да параду ў Маскве ў гонар 80-годдзя Перамогі“, — паведаміла “Белавія“.
Часовыя абмежаванні на палёты ў паветранай прасторы Расіі апошнім часам уводзяцца рэгулярна праз палёты ўкраінскіх дронаў.
Толькі 7 траўня, згодна з інфармацыяй Нацыянальнага аэрапорта Мінск, затрыманыя вылеты “Белавія” ў Баку, Батумі, Доху, Казань, Калінінград, Маскву, Наябрск, Санкт-Пецярбург, Стамбул, Шарм-Эль-Шэйх.
Таксама было затрымана прыбыццё рэйсаў з Баку, Батумі, Казані, Калінінграда, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Стамбула, Ташкента, Тбілісі, Хургады, Шарм-Эль-Шэйха.
9 траўня у Маскве запланаваны парад у гонар 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На ім плануе прысутнічаць Аляксандр Лукашэнка, які звычайна дабіраецца да расійскай сталіцы на самалёце.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБаршчэўнік і сумнік канадскі з'яўляюцца найбольш небяспечнымі для чалавека інвазіўным раслінамі — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць забітых на паляванні зуброў рэзервовага генафонду за пяць гадоў вырасла на 40%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка