МЗС Японіі заклікаў суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, захоўваць асцярожнасць у шматлюдных месцах 9 траўня
7 траўня, Позірк. Быць асцярожнымі падчас святкавання Дня Перамогі 9 траўня ў шматлюдных месцах, паколькі “там могуць здарыцца непрадбачаныя інцыдэнты“, заклікала Міністэрства замежных спраў Японіі суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў Беларусі.
Адзначаецца, што, у прыватнасці, у Мінску запланаваныя розныя мерапрыемствы вакол Палаца спорту (паміж станцыяй метро “Няміга“ і Музеем Вялікай Айчыннай вайны), каля “Чыжоўка-Арэны“, бульвара Уладзіміра Мулявіна, парку 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, парку Янкі Купалы, парку Паўлава, парку Уга Чавеса, вадасховішча Дразды, Нацыянальнай бібліятэкі і іншых месцаў.
Ведамства заклікала захоўваць асцярожнасць не толькі ў названых месцах, але і ў цэнтры горада, на асноўных вуліцах і плошчах, каля станцый метро.
17 сакавіка 2025 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў падданага Японіі Наканісі Масатосі да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць), а таксама пастанавіў спагнаць з яго штраф 500 базавых адзінак (21.000 рублёў).
У дзень вынясення прысуду амбасада Японіі ў Беларусі паведаміла японскаму тэлеканалу NHK, што ўрад у Токіа кантактуе з Мінскам і заклікае неадкладна вызваліць Наканісі Масатосі. У дыпламатычным прадстаўніцтве таксама заявілі, што працягнуць “прымаць адпаведныя меры з пункту гледжання абароны японскіх грамадзян“.
Мінгарсуд разглядаў справу падданага Японіі з 10 студзеня 2025 года ў закрытым рэжыме. Суддзя — Анжэла Касцюкевіч, якая раней вынесла шэраг палітычна матываваных прысудаў.
Наканісі Масатосі быў затрыманы ў ліпені 2024 года, пра што стала вядома 5 верасня з рэпартажу “Правал “самурая“ з Токіа“ на тэлеканале “Беларусь 1“.
Начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак тады сцвярджаў, што іншаземец, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляў збор і перадачу ў адрас японскай спецслужбы “разведвальнай інфармацыі ваеннага характару, у прыватнасці, аб беларускай ваеннай інфраструктуры, аб перамяшчэнні войскаў і ваеннай тэхнікі, аб бягучай сітуацыі на паўднёвым кірунку“.
У матэрыяле было сказана, што Наканісі Масатосі пераехаў у Гомель у 2018 годзе. З абласнога цэнтра ён нібыта ездзіў у раён беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе “здымаў дарогі, масты, стратэгічныя аб’екты, накшталт вакзалаў або аэрапортаў, інфраструктуру вайсковых аб’ектаў, а таксама чыгуначныя шляхі, напрыклад, там, дзе ляжаць вузкакалейныя рэйкі“.
Сцвярджалася, што мужчына за шэсць гадоў жыцця ў Беларусі зрабіў больш за 9 тыс. “дакладных фатаграфій з беларуска-ўкраінскага памежжа“, якія ён “баяўся перадаваць па інтэрнэце, а хацеў выключна асабіста, у рукі“ аддаць “куратарам“ па прыбыцці ў Японію.
Аб затрыманні ў Беларусі яшчэ аднаго японскага падданага за здымку аб’ектаў чыгуначнай інфраструктуры стала вядома летась 3 снежня.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБаршчэўнік і сумнік канадскі з'яўляюцца найбольш небяспечнымі для чалавека інвазіўным раслінамі — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства