Еўракамісія “прыняла да ведама“ памілаванне 42 палітвязняў і заклікала вызваліць астатніх

8 траўня, Позірк. “Безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі” заклікаў прадстаўнік Еўрапейскай камісіі па замежных справах і палітыцы бяспекі Ануар Эль-Ануні.
“Мы прымаем да ведама паведамленне аб памілаванні 42 палітычных зняволеных, уключаючы людзей з хранічнымі захворваннямі і якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы“, — напісаў ён у сетцы Х (“Твітар“).
7 траўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка “напярэдадні Дня Перамогі” памілаваў 42 чалавекі, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны, з іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін інвалід. У 24 асуджаных непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя, 10 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.
З ліпеня 2024 года па студзень 2025-га ў Беларусі было дзесяць хваляў памілаванняў, у выніку якіх на волю выйшла больш за 250 палітвязняў.
Разам з тым людзей у краіне працягваюць затрымліваць і судзіць у крымінальным парадку па палітычна матываваных крымінальных справах.
На 8 траўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.176 чалавек. Насамрэч людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у той ці іншай форме, нашмат больш.
7 траўня Лукашэнка падпісаў таксама закон “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.
Як і раней, амністыя не будзе ўжытая “да асоб, датычных да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці” (у апошнія гады ўлады папаўняюць адпаведныя спісы пераважна імёнамі асуджаных па справах палітычнага характару). Раней восем беларускіх праваабарончых арганізацый звярнуліся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай распаўсюдзіць амністыю на асуджаных па палітычных матывах.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
