Амбасада ЗША “вітала” памілаванне 42 палітвязняў і заклікала вызваліць усіх

9 траўня, Позірк. Амбасада ЗША ў Беларусі “вітала” памілаванне 42 палітвязняў, пра гэта заяўляецца на старонцы дыппрадстаўніцтва ў сацсетцы X.
“Мы разглядаем гэта як пазітыўны крок і з нецярпеннем чакаем таго дня, калі больш за 1.200 палітвязняў у краіне будуць вызвалены”, — гаворыцца ў заяве.
8 траўня “безагаворачна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі” заклікаў беларускія ўлады прадстаўнік Еўрапейскай камісіі па пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі Ануар Эль-Ануні.
“Мы бяром да ведама паведамленне пра памілаванне 42 палітвязняў, у тым ліку людзей з хранічнымі захворваннямі і тых, хто знаходзіцца ва ўразлівым становішчы”, — напісаў ён у сацсетцы X.
7 траўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка “напярэдадні Дня Перамогі” памілаваў 42 чалавекі, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны, з іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін інвалід. У 24 асуджаных непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя, 10 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.
З ліпеня 2024 года па студзень 2025-га ў Беларусі было дзесяць хваляў памілаванняў, у выніку якіх на волю выйшла больш за 250 палітвязняў.
Разам з тым людзей у краіне працягваюць затрымліваць і судзіць у крымінальным парадку па палітычна матываваных крымінальных справах.
На 8 траўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.176 чалавек. Насамрэч людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у той ці іншай форме, нашмат больш.
7 траўня Лукашэнка падпісаў таксама закон “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.
Як і раней, амністыя не будзе ўжытая “да асоб, датычных да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці” (у апошнія гады ўлады папаўняюць адпаведныя спісы пераважна імёнамі асуджаных па справах палітычнага характару). Раней восем беларускіх праваабарончых арганізацый звярнуліся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай распаўсюдзіць амністыю на асуджаных па палітычных матывах.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка