Ціханоўская: Вайсковыя парады ў Мінску і Маскве — гэта не свята міру, а спробы апраўдаць агрэсію

9 траўня, Позірк. Арганізаваныя беларускімі і расійскімі ўладамі парады ў Мінску і Маскве — гэта “не свята міру, а спробы апраўдаць вайну”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 9 мая ў Рызе на дыскусіі “Роля Беларусі ў палітычнай архітэктуры і архітэктуры бяспекі Еўропы: перспектывы Балтыйскага рэгіёна”.
Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам замежных спраў Латвіі і латвійскім Інстытутам міжнародных стасункаў у межах аднадзённага візіту Ціханоўскай у Рыгу, паведамляе яе прэс-служба.
“Сёння, 9 траўня, мы згадваем ахвяр Другой сусветнай вайны, — адзначыла палітык. — Калісьці гэты дзень азначаў перамогу над злом — цяпер ён выкарыстоўваецца для апраўдання самога зла”.
Паводле слоў Ціханоўскай, пакуль Аляксандр Лукашэнка застаецца пры ўладзе, Беларусь “застанецца стартавай пляцоўкай для расійскай агрэсіі”.
“Расійскія войскі павінны быць выведзеныя не толькі з Украіны, але і з Беларусі, уключаючы іх ядзерную зброю. Мы не павінны дапусціць новай Ялты, дзе лёсы краін вырашаюцца за іх спінамі”, — падкрэсліла яна.
“Толькі ў Еўропе — не ў “рускім свеце” — мы можам захаваць нашу мову, ідэнтычнасць і будучыню”, — дадала палітык.
Ціханоўская падкрэсліла, што “ў 2020 годзе беларусы прагаласавалі за перамены”. “Яны прагаласавалі за Еўропу. Нягледзячы на тэрор, гэтае жаданне не змянілася. Як толькі Беларусь верне сабе поўны суверэнітэт, мы пачнём працэс еўрапейскай інтэграцыі — як гэта зрабілі латышы два дзесяцігоддзі таму”, — сказала дэмлідар.
- Палітыка
- ПалітыкаУкраіна, Малдова, Латвія, Польшча і іншыя краіны на пасяджэнні СПЧ ААН раскрытыкавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь спыніла імпарт электраэнергіі, у планах стварэнне яе аптовага рынку — міністр энергетыкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка