Беларусь наведвае галоўны ідэолаг Мінабароны Узбекістана

10 траўня, Позірк. Пра афіцыйны візіт у Беларусь дэлегацыі Міністэрства абароны Узбекістана паведаміла 10 траўня прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.
Адзначаецца, што “ў рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі” намеснік міністра абароны Узбекістана па выхаваўчай і ідэалагічнай працы Хамдам Каршыеў наведаў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Адметна, што на здымках, апублікаваных беларускім бокам, па сутнасці, фігуруе толькі Каршыеў — у цывільнай вопратцы.
Паводле інфармацыі Мінабароны Беларусі, “прадстаўнікі дэлегацыі” сярод іншага наведалі Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі, дзе “паразмаўлялі з кіраўніцтвам і абмяняліся думкамі па арганізацыі вайскова-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі”.
Ці запланаваныя якія-небудзь перамовы Каршыева з вайскова-палітычным кіраўніцтвам Беларусі, не паведамляецца. Узбекскія СМІ і абароннае ведамства пра візіт ўвогуле не згадваюць.
У ліпені 2024 года Беларусь наведваў міністр абароны Узбекістана Бахадзір Курбаеў. У рамках візіту ён абмеркаваў са сваім беларускім калегам Віктарам Хрэніным актуальны стан двухбаковай вайсковай супрацы і “шляхі яе інтэнсіфікацыі ў галінах, што прадстаўляюць узаемны інтарэс”.
Летась напрыканцы красавіка Віктар Гулевіч, які тады займаў пасаду першага намесніка міністра абароны — начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл, правёў у Ташкенце шэраг перамоў з вайсковым кіраўніцтвам краіны, наведаў вайсковыя навучальныя ўстановы і цэнтры краіны, а таксама прадпрыемствы абароннага комплексу. На сустрэчы з начальнікам Генштаба УС Узбекістана Шухратам Халмухамедавым была дасягнута дамоўленасць “актывізаваць сумесную баявую падрыхтоўку армій”.
Халмухамедаў наведваў Мінск у сакавіку таго ж года. Тады яны з Гулевічам абмеркавалі “шляхі інтэнсіфікацыі” супрацы ў “абласцях, што прадстаўляюць узаемны інтарэс”.
Беларусь і Узбекістан не ўваходзяць у агульныя абарончыя саюзы. Адметна, што Узбекістан стаяў ля вытокаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам. Дакумент, які ляжыць у аснове АДКБ, быў падпісаны 15 траўня 1992 года менавіта ў Ташкенце.
У 1999 годзе, калі Беларусь ужо 6 гадоў была ў гэтым блоку, Узбекістан не стаў працягваць адпаведны дагавор. У 2006 годзе яго ўдзел быў адноўлены, але ў 2012-м Ташкент зноў адмовіўся ад членства.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Узбекістан у лютым 2024 года.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка