КДБ апячатаў дзверы мінскай кватэры беларускага фотажурналіста Верацінскага
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 12 траўня 2025 года ў 15:46

12 траўня, Позірк. Супрацоўнікі КДБ апячаталі дзверы мінскай кватэры фотажурналіста Генадзя Верацінскага. Пра гэта Верацінскі, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, паведаміў “Позірку”.
На пячатцы можна прачытаць: “Апячатана. Накладзены арышт. Уваход забаронены”. Папера падпісаная супрацоўнікам КДБ Смірновым Н.Э.
“Калі апячатана тымі, хто надрукаваў, то ў мяне крымінальная справа і ўсё астатняе. Я яўна не проста сведка. Мне пры гэтым нічога не паведамлялі”, — адзначыў Верацінскі.
Паводле яго слоў, не было папярэджанняў і ў паштовай скрыні.
“Калі з’язджаў у 2023 годзе з Беларусі, мне прыходзілі позвы, пастаянна тэлефанавалі. Тады я быў у шпіталі, у рэанімацыі. Калі іх набралі па тым нумары, перапыталі, то даведаліся, што гэта быў Следчы камітэт”, — прыгадаў журналіст.
Верацінскі адзначыў, што сябры тады расцэньвалі сітуацыю як вельмі небяспечную і раілі з’ехаць. “Пасля гэтага ніякіх справаў з сілавікамі я не меў”, — дадаў ён.
67-гадовы Генадзь Верацінскі — інвалід другой групы, не мае ныркі. Банкаўская карта, на якую прыходзіла пенсія, была заблакаваная ў 2024 годзе. У лістападзе Беларуская асацыяцыя журналістаў абвесціла збор на яго падтрымку.
- Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі дастаткова бульбы і прафіцыт збожжа, сцвярджае віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБеларускія вытворцы ваеннай прадукцыі выйдуць на пік сваіх магутнасцяў у сярэдзіне 2027 года — прадстаўнік BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКіраўнік Мінсувязі: У Беларусі 4,1 млн абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі і 3,3 млн абанентаў праваднога інтэрнэтуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, ПалітыкаУпершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацыянальныя стандарты Беларусі на 65% гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі — кіраўнік ДзяржстандартуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


