Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на траціну
14 траўня, Позірк. У першым квартале 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,6% (годам раней 7,5%; +0,1 працэнтнага пункта), рэнтабельнасць продажаў — 6,2% (6,3%; -0,1 п.п.), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Дэбіторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемству) на 1 красавіка вырасла да 92,5 млрд рублёў (69,8 млрд; +32,5%), у тым ліку пратэрмінаваная — 10,4 млрд (9 млрд; +15,6%).
Крэдыторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемства) павялічылася да 111,8 млрд (83,4 млрд; +34,1%), у тым ліку пратэрмінаваная — 11,9 млрд (10 млрд; +19%).
3 кастрычніка 2023 года на нарадзе па продажах айчыннай прадукцыі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для беларускай эканомікі “пытаннем пытанняў” з’яўляецца дэбіторская запазычанасць. “Па “дэбіторцы”, я сказаў, ніякіх спасылак [не павінна быць] на тое, што дзесьці плацяжы не ідуць, яшчэ нешта”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, у Нацбанку і “спадарожных структурах” працуе “не адна тысяча” супрацоўнікаў. “Таму давайце разам з урадам займайцеся і пачынайце працаваць, калі можаце. А на гэтую тэму, зноў жа, больш размоў быць не можа”, — падкрэсліў ён.
Раней паведамлялася, што запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 красавіка 2025 года склала 60 млрд 223,7 млн рублёў. Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума запазычанасці на 13,6% большая, чым было на 1 красавіка 2024-га (53 млрд 11,9 млн рублёў), і на 2,2%, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн). Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 красавіка склала 985,9 млн рублёў (рост у 5,7 раза ў гадавым вымярэнні). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (+34,4%).

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+