Мінск 12:37

Усе асноўныя валюты падаражэлі на таргах 14 траўня

Фото: pixabay.com

14 траўня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 траўня 2025 года.

Курс долара вырас да 3,0155 рубля (+0,26%; +0,0079), юаня — да 4,1667 за 10 (+0,02%; +0,001), расійскага рубля — да 3,7213 за 100 (+0,34%; +0,0126), еўра — да 3,3966 рубля (+2%; +0,0666).

На мінулым працоўным тыдні (5–8 траўня) курс долара знізіўся на 0,55% (з 3,0405 да 3,0238 рубля), юаня — на 0,2% (з 4,1818 да 4,1735 за 10), еўра — на 2,94% (з 3,4928 да 3,39); расійскага рубля — вырас на 0,26% (з 3,6557 да 3,6652 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16% (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: