Мінск 18:31

Камітэт Еўрапарламента падтрымаў увядзенне пошлін на беларускія ўгнаенні

Архіўнае фота: belaruskali.by

15 траўня, Позірк. Павелічэнне на 50% пошлін на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі, а таксама на ўгнаенні з гэтых краін ухваліў Камітэт па міжнародным гандлі Еўрапарламента падтрымаў паведамляе прэс-служба ЕП.

Гаворка ідзе аб апошніх 15% сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і РФ, якія не былі абцяжараны мытнымі пошлінамі.

З ініцыятывай увядзення выступіла Камісія аб павелічэнні тарыфаў ЕС.

Пад новыя тарыфы трапяць у тым ліку цукар, воцат, мука і кармы для жывёл.

Праектам прадугледжваецца ўвядзенне тарыфу на ўгнаенні ў памеры 6,5 працэнта, а таксама пошліны ад 40 да 45 еўра за тону на перыяд 2025–2026 гадоў. Плануецца, што апошнія пошліны вырастуць да 430 еўра за тону да 2028 года.

“Даходы ад расійскіх і беларускіх угнаенняў разглядаюцца як прамы ўклад у вайну супраць Украіны”, — сказана ў прэс-рэлізе.

На думку аўтараў дакумента, калі рашэнне ўхваліць Еўрапарламент, гэта павінна прывесці да “далейшай дыверсіфікацыі вытворчасці ўгнаенняў у ЕС, сектара, які цяпер пакутуе ад нізкіх цэн на імпартныя тавары”.

За прыняцце дакумента прагаласавалі 29 членаў камітэта, супраць — шэсць, устрымаліся — двое.

На думку пастаяннага дакладчыка па Расіі Інэсе Вайдэры (Еўрапейская народная партыя, Латвія), палажэнне аб паступовым павышэнні мытных пошлін на прадукцыю з гэтых краін “дапаможа перашкодзіць” Маскве выкарыстоўваць рынак ЕС для “фінансавання сваёй ваеннай машыны”.

Яна лічыць непрымальным, калі праз тры гады пасля таго, як Расія пачала поўнамаштабную вайну, ЕС “па-ранейшаму закупляе крытычна важныя тавары ў вялікіх аб’ёмах” у гэтай краіны.

Чакаецца, што еўрадэпутаты разгледзяць праект на пленарнай сесіі ЕП, якая адбудзецца ў Бруселі 22 траўня.

18 верасня 2024 года стала вядома, што Суд Еўрапейскага саюза адхіліў іскі аб зняцці санкцый, пададзеныя вытворцам угнаенняў ААТ “Беларуськалій”, генеральным дырэктарам прадпрыемства Іванам Галаватым (зняты з пасады 4 лістапада) і Беларускай калійнай кампаніі (БКК).

Галаваты, “Беларуськалій” і БКК былі ўключаныя ў шосты санкцыйны пакет ЕС у чэрвені 2022 года.

Як вынікае з дакументаў на сайце суда, “Беларуськалій”, БКК і Галаваты “падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі”, здабываюць з гэтага выгаду і маюць дачыненне да “прыгнечання грамадзянскай супольнасці”.

Паведамлялася, што пазоўнікі спрабавалі аспрэчыць гэтыя тэзісы і настойвалі на выключэнні іх з санкцыйных спісаў ЕС, аднак суд не палічыў іх аргументы пераканаўчымі.

Санкцыі ў дачыненні да “Беларуськалія” былі ўведзены ў 2021 годзе.

Падзяліцца: