Мінск 15:27

У “спіс экстрэмістаў” дададзена 40 чалавек, сярод іх фігуранты справы “Імагуру”

16 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 40 чалавек. У дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, зараз налічваецца 5.297 пазіцый.

У спісе цяпер фігуруюць фігуранты справы “Імагуру” Таццяна Марыніч, Анастасія Хамянкова, Яўген Пугач, а таксама Наталля Дударэвіч (Таўкачова), Васіль Дударэвіч, Сяргей Бяспалаў, Ігар Клышка, Валянцін Сергель, Атон Ясевіч, Яўген Васілько, Максім Жук, Ганна Крантоўская, Сямён Злобіч, Надзея Лагун, Сяргей Тупека, Таццяна Табуліна, Ігар Саланевіч, Сяргей Мароз, Віктар Сердзюкоў, Ігар Варабей, Ігар Пузан, Вячаслаў Бачыла, Філіп Лебедзеў, Максім Сямёнаў, Вера Сямёнава-Паплаўская, Павел Гапоненка, Дзмітрый Круковіч, Святлана Дайнэка, Віталь Самковіч, Віктар Душкін, Аляксей Жоглік, Алег Хомчанка, Алена Панкратава, Віктар Маркоўскі, Вячаслаў Бурак, Вячаслаў Граноўскі, Ігнат Кірэеў, Арцём Бігель, Ян Мельнікаў, Анастасія Махамет.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: