Беларус, якога не ўпусцілі назад у Грузію, просіць дапамогі для пераезду ў Польшчу

16 траўня, Позірк. 50-гадовы грамадзянін Беларусі Дзмітрый Грынкевіч, якога не ўпусцілі з Арменіі назад у Грузію, просіць фінансавай падтрымкі для пераезду ў Польшчу.
Цяпер ён знаходзіцца ў Ерэване. “Я не на вуліцы, не галодны. Усё магло быць значна горш. У Ерэване жыву ў хостэле, які мне знайшлі нашы батумскія беларусы, мне нават шукаць жытло не давялося. Што будзе далей, пакажуць вынікі збору сродкаў, які для мяне абвешчаны”, — паведаміў мужчына “Позірку”.
“У мяне на руках дакумент, які забараняе ўезд у Грузію. Там напісана, што я не падаў неабходныя дакументы пры спробе перасекчы мяжу гэтай краіны. Але мне вядома, што патрэбны толькі пашпарт, а ён у мяне быў. Вядома, мяне вырвалі са звыклага асяроддзя. У Грузіі я жыў з лета 2023 года, там у мяне было кола зносін — у Грузіі шмат беларусаў. У Арменіі я сустрэў аднаго”, — сказаў Грынкевіч.
Цяпер ён разглядае два варыянты далейшых дзеянняў. Першы — падаць заяву на міжнародную абарону ў Арменіі, другі — пераезд у Польшчу, але “гэта запатрабуе часу — месяцы”, а таксама фінансавых сродкаў.
Падтрымаць Дзмітрыя Грынкевіча можна пераводам сродкаў на рахункі, якія ён перадаў “Позірку”:
Грузія — GE04BG0000000524798577 (Andrei Mialeshka), Польшча — PL94116022020000000143340474 (Andrei Mialeshka), 731751708 (BLIK), TNbi7rRK7jfEUfSp1XhNRPpNuEBF6UnMkH (USDT).
Пра тое, што Грузія адмовілася ўпускаць назад часова выехаўшага актывіста беларускай дыяспары Грынкевіча, стала вядома 8 траўня.
Тады мужчына паведаміў “Позірку”, што раніцай 8 траўня ён разам з сябрам прыехаў з Батумі ў Тбілісі, а адтуль скіраваўся на мяжу з Арменіяй “праходзіць візаран” (кароткатэрміновы выезд з краіны для абнаўлення тэрміну бязвізавага знаходжання). Мяжу перасякалі пешшу.
Паводле слоў актывіста, калі ён пакідаў тэрыторыю Грузіі, памежнікі ўжо яго “трохі мурыжылі”. Пры спробе вярнуцца з Арменіі правяралі каля паўтары гадзіны, пасля чаго выдалі дакумент аб забароне ўезду ў краіну. Пры гэтым вёўся відэазапіс размовы з прадстаўніком памежнай службы, які адзначыў, што рашэнне аб забароне ўезда можа быць абскарджана цягам 10 дзён.
Грынкевіч — аўтар ютуб-канала ЗУХ Źmicer, там ён вядзе стрымы.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка