Беларусь гатовая аднавіць “канструктыўную супрацу” з Нарвегіяй, заяўляе Лукашэнка

17 траўня, Позірк. Спадзеў на тое, што “сапраўдны росквіт” у развіцці партнёрства Беларусі і Нарвегіі “яшчэ наперадзе”, выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 17 траўня народ гэтай скандынаўскай краіны з Днём Канстытуцыі.
“Упэўнены, нягледзячы на штучныя бар’еры, беспадстаўна створаныя сучаснымі палітыкамі, мы знойдзем магчымасць вярнуцца да паўнавартаснага дыялога на карысць абедзвюх дзяржаў, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Рэспубліка Беларусь гатовая да аднаўлення канструктыўнай супрацы з Каралеўствам Нарвегія ва ўсіх сферах узаемнай цікавасці”.
Кажучы пра канстытуцыю, палітык заявіў, што і ў Нарвегіі, і ў Беларусі “гэты асноўны дакумент” мае “глыбокія гістарычныя і прававыя карані”, а таксама “з’яўляецца тым фундаментам, што аб’ядноўвае культурную, рэлігійную і нацыянальную разнастайнасць у адзінае цэлае”.
У аналагічным віншаванні ў 2024 годзе Лукашэнка заяўляў, што “аднаўленне двухбаковага дыялогу <…> адпавядае інтарэсам насельніцтва абедзвюх дзяржаў, у першую чаргу зацікаўленасці ва ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне”, і запэўніў, што дзверы Беларусі “заўсёды будуць адчыненыя для нарвежскіх сяброў”. У віншаванні, накіраваным у 2023 годзе, ён сярод іншага выказаў шкадаванне праз тое, што “афіцыйны Осла, далучыўшыся да палітычна матываваных нелегітымных санкцый” супраць Мінска, “парушае правы звычайных беларусаў”.
З красавіка 2022 года нарвежскі пакупнік калійных угнаенняў Yara спыніў закупляць прадукцыю прадпрыемства “Беларуськалій”. Кампанія паведаміла, што “цвёрда адданая прынцыпам усеагульных правоў чалавека, асуджае ўсе формы іх парушэнняў і рэпрэсій”.
Нарвегія ўваходзіць у сфармаваны беларускім урадам спіс “недружалюбных дзяржаў”, у дачыненні да якіх час ад часу ўводзяцца абмежавальныя меры — як правіла, у адказ на ўвядзенне новых санкцый. У той жа час гэтая скандынаўская дзяржава ўключаная ў “пашыраны пералік” краін Еўропы, грамадзянам якіх да канца 2025 года дазволена наведваць Беларусь без візы.
Нарвегія стала першай дзяржавай, якая зрабіла ўнёсак — 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра) — у заснаваны дэмакратычнымі сіламі Беларусі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка