Большасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата
19 траўня, Позірк. Большасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, на прэзідэнцкіх выбарах аддалі свае галасы незалежнаму праеўрапейскаму мэру Бухарэста Нікушору Дану, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак, апублікаваных Пастаянным выбарчым органам Румыніі.
18 траўня на ўчастак, адкрыты ў румынскай амбасадзе ў Мінску (Калінінградскі завулак, 12), прыйшло 22 чалавекі. Дан атрымаў 18 галасоў (81,8%), яго супернік, ультраправы Джорджэ Сіміён — 4 (18,2%).
4 траўня ў першым туры ў румынскай дыпмісіі ў галасаванні ўзяло ўдзел 19 чалавек. Найбольшую колькасць галасоў — па 7 (36,8%) — атрымалі Сіміён і Джорджэ Антанеску (урадавы альянс “Румынія, наперад“). Дан з 3 галасамі (15,8%) заняў трэцяе месца. У бюлетэні было 11 кандыдатаў.
Святлана Ціханоўская павіншавала Дана з перамогай на выбарах. “Румыны выказаліся гучна і выразна — яны выбралі Еўропу, дэмакратыю і свабоду. Беларусы таксама бачаць сваю будучыню ў Еўропе. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці працаваць з вамі над пабудовай адзінай Еўропы, якая нікога не пакіне без увагі“, — гаворыцца ў пасланні.
Аляксандр Лукашэнка, пакрыўджаны на Еўрасаюз і праеўрапейскіх палітыкаў за непрыманне ягонага рэжыму, перамогу Дана праігнараваў.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы, у тым ліку нізавыя чыноўнікі, супраціўляюцца спробам Расіі перацягнуць іх на свой культурніцкі бок — Баркоўскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт і беларускія дэмсілы дамовіліся аб сумесных мерапрыемствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка