Інстытут павышэння кваліфікацыі СК падпісаў пагадненне з установай акупаванага Луганска
20 траўня, Позірк. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве з “луганскай акадэміяй Следчага камітэта Расіі”, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.
СК адзначае, што пагадненне заключана 20 траўня на палях XIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму, які праходзіць у Расіі. Дакумент падпісалі рэктар “луганскай акадэміі” Сяргей Хар’якоў і начальнік згаданага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Юрый Камянецкі.
Пагадненнем прадугледжаныя “абмен досведам у сферы адукацыі і навукі, арганізацыі і правядзення навучальнага працэсу, узаемнае павышэнне педагагічнага майстэрства і кваліфікацыі навукова-педагагічных кадраў, падрыхтоўка сумесных навуковых прац і навучальных выданняў”.
Паведамляецца, што “бакі адзначылі важнасць умацавання навукова-адукацыйнага ўзаемадзеяння і выказалі гатоўнасць рэалізоўваць сумесныя праекты і ініцыятывы”.
Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з акупацыйнымі ўладамі на захопленых РФ тэрыторыях Украіны, так званымі луганскай і данецкай народнымі рэспублікамі (“лнр” і “днр”).
Кіраўнік “лнр” Леанід Пасечнік з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які ўлады ў Мінску і Маскве адзначаюць 2 красавіка, заявіў, што “жыхары Луганшчыны пастаянна адчуваюць рэальную падтрымку з боку брацкай Беларусі” па “аднаўленні вытворча-эканамічных і гандлёвых сувязей рэгіёна, развіццю гуманітарных кантактаў”.
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў адбыліся адпаведныя “рэферэндумы”.
У пачатку 2023 года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “днр” і “лнр”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “прыняў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікулаў”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск падтрымлівае агрэсію РФ супраць Украіны.

- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства