“БелДжы” дэмпінгуе на рынку РФ, скідкі перавышаюць 5 тыс. долараў — СМІ

20 траўня, Позірк. Беларуска-кітайскі брэнд “БелДжы” актыўна дэмпінгуе на расійскім рынку легкавых аўтамабіляў, паведамляе партал “Аўтанавіны дня”.
У публікацыі гаворыцца, што, у прыватнасці, на красовер Belgee X70 скідкі ў залежнасці ад камплектацыі даходзяць да 410 тыс. рублёў (каля 5.125 долараў).
Прааналізаваўшы прайс-лісты аўтацэнтраў “БелДжы” ў Расіі, аўтары сеткавага выдання адзначаюць, што ўказаны красовер зараз прадаецца ў гэтай краіне па цане ад 30.950 да 37.830 долараў у эквіваленце. Мінімальная скідка складае 4.375 долараў.
Belgee X70 — з’яўляецца “клонам” вядомага на расійскім рынку кітайскага Geely Atlas Pro і паўтарае яго як тэхнічна, так і вонкава. Ён абсталяваны двума сілавымі агрэгатамі на выбар: 1,5-літровым 150-сільным турбоматорам у пары з шасціступеньчатай скрынкай-аўтаматам і 177-моцным турбоматорам таго ж аб’ёму. Прывад можа быць пярэднім ці поўным у залежнасці ад камплектацыі.
Як адзначаў 15 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар “БелДжы” Генадзь Свідзерскі, кампанія ставіць перад сабой мэту “быць № 1 на айчынным рынку”, а таксама “стаць № 2 на расійскім рынку”.
“БелДжы” ў красавіку 2025 года прадаў на расійскім рынку 3.909 новых легкавых аўтамабіляў — на 29,4% больш, чым годам раней (3.020).
У мінулым месяцы “БелДжы” заняў 6-е месца (у красавіку 2024-га — 9-е) сярод усіх прадстаўленых у РФ марак гэтага сегмента аўтарынку, доля рынку склала 3,9% (2,2%).
За 2024 год на рынку РФ рэалізавана 34.775 аўтамабіляў гэтага вытворцы, што забяспечыла яму 9-е месца і долю 2,2%.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка