Мінск 21:49

Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на біржавых таргах 21 траўня

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

21 траўня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 траўня 2025 года.

Курс долара знізіўся да 3,0036 рубля (-0,29%; -0,0087), расійскага рубля — да 3,7052 за 100 (-0,25%; -0,0094), кітайскага юаня — да 4,1212 за 10 (-0,65%);

Таргі еўра не праводзіліся. 19 траўня ён патаннеў да 3,3727 (-0,8%; -0,0273).

На мінулым працоўным тыдні (12–16 траўня) курс долара знізіўся на 0,34% (з 3,0238 да 3,0134 рубля), юаня — на 0,51% (з 4,1735 да 4,1521 за 10); еўра падаражэў на 0,29% (з 3,39 да 3,4), расійскі рубель — на 1,38% (з 3,6652 да 3,7156 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16% (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: