КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” Беларускую аналітычную майстэрню
21 траўня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 16 траўня прызнаў Беларускую аналітычную майстэрню “экстрэмісцкім фарміраваннем”, вынікае з абноўленага 21 траўня спіса на сайце МУС.
Датычнымі да “фарміравання” названыя Андрэй Вардамацкі, Марына Новікава і Павел Усаў.
Беларуская аналітычная майстэрня (БАМ) — незалежная сацыялагічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве сацыёлагам Вардамацкім. БАМ займаецца даследаваннямі грамадскай думкі ў Беларусі па пытаннях геапалітычнай арыентацыі, палітычных настрояў і інфармацыйных пераваг.
Вардамацкі эмігрыраваў з Беларусі ў 2010 годзе. Быў кіраўніком прыватнай даследчай лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў “НОВАК”. Ён адзін з найбольш аўтарытэтных беларускіх сацыёлагаў. Кандыдат філасофскіх навук (1983), доктар сацыялагічных навук (1992).
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” цяпер 288 пазіцый.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
