Белстат: У 2024 годзе ўнёсак у ВУП суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу вырас да 27%

21 траўня, Позірк. Унёсак суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) у ВУП Беларусі за 2024 год склаў 27,4% — на 2,2 працэнтных пункта больш, чым за 2023-ы (25,2%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Доля арганізацый малога бізнесу склала 17,7% (15,6%; +2,1 п.п.), сярэдняга бізнесу — 7,6% (7,4%; +0,2 п.п.), індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,1% (2,2%; -0,1 п.п.).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб’ектаў МСП за 2024 год склала 309 млрд рублёў (252 млрд 601 млн; +22,3%), унёсак у рэспубліканскі аб’ём выручкі — 46,5% (44,5%; +2 п. п.).
На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі дзейнічала 237,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў (252.113; -5,9%) і 128,9 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (115.924; +11,2%), у тым ліку 115,4 тыс. мікраарганізацый (102.542; +12,5%), 11,4 тыс. малых арганізацый (11.294; +0,9%) і 2,1 тыс. сярэдніх арганізацый (2.088; +0,6%).
35% ад агульнай колькасці суб’ектаў МСП займалася аптовым і рознічным гандлем, рамонтам аўтамабіляў і матацыклаў (34,4%; +0,6 п.п.); 13% — транспартнай дзейнасцю, складаваннем, паштовай і кур’ерскай дзейнасцю (9,3%; +3,7 п.п.); па 8% — прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасцю (5,6%% +2,4 п.п.), было занята ў прамысловасці (13,5%; -4,5 п. п.) і будаўніцтве (7,1%; -0,9 п.п.).
22 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Дакумент устанаўлівае “абноўленую архітэктуру прадпрымальніцтва”, якая прадугледжвае “дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы”.
Да юрыдычных асоб аднесеныя малыя арганізацыі з колькасцю працуючых да 100 чалавек, сярэднія — да 250 і буйныя — звыш 250, да фізічных асоб — рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Таксама ўстанаўліваецца абавязак пераходу да 1 студзеня 2026 года дзеючых індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы.

- Грамадства
- ЭканомікаЗ восені магчымыя істотныя ваганні на валютным рынку, долар можа падаражэць да 3,2 рубля — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўныя сем месяцаў Латвія прадухіліла на 37% больш выпадкаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 ліпеня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка