Праз 10 месяцаў пасля спробы перазапусціць стасункі Беларусь усё яшчэ дамаўляецца з Венесуэлай актывізаваць гандаль і палітыку

22 траўня, Позірк. Больш актыўна выкарыстоўваць сумесную камісію па гандлёва-эканамічнай супрацы і механізм палітычных кансультацый дамовіліся падчас тэлефоннай размовы 21 траўня міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і яго венесуэльскі калега Іван Хіль Пінта.
Беларускае знешнепалітычнае ведамства заяўляе, што размова адбылася з ініцыятывы Венесуэлы.
Суразмоўцы, як сцвярджаецца, “пазітыўна ацанілі ўзаемадзеянне” Мінска і Каракаса ў міжнародных арганізацыях, “зрабіўшы асаблівы акцэнт на працы ў рамках Групы сяброў у абарону Статута ААН”. Міністры сышліся ў меркаванні пра “неабходнасць пашырэння гэтага аб’яднання”.
Летась улетку пытанні развіцця гандлёва-эканамічных і палітычных стасункаў з уладамі Венесуэлы абмяркоўваў Раман Галоўчанка, які тады займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі (цяпер старшыня праўлення Нацыянальнага банка). 15 ліпеня адбыліся перагаворы з прэзідэнтам Нікаласам Мадурам, а таксама віцэ-прэзідэнтам — міністрам планавання Рыкарда Менендэсам. На сустрэчы з апошнім Галоўчанка назваў адной з мэтаў візіту беларускай дэлегацыі імкненне “знайсці механізмы, якія б дазволілі перазапусціць найважнейшыя для венесуэльскай эканомікі праекты”.
“Калі з якіх-небудзь прычын ранейшая мадэль (у першую чаргу фінансавая) іх рэалізацыі працаваць не можа, трэба знайсці іншую, — казаў ён. — Мы <…> абмеркавалі магчымасць нарошчвання аб’ёмаў паставак тавараў, прычым паставак узаемных. У Беларусі зацікаўленыя ў венесуэльскіх таварах — нас вельмі цікавіць вашае брыкетаванае жалеза, алюміній, кава, какава-бабы і гэтак далей. Мы можам прапанаваць узаемную тую тэхніку і тыя тавары, што патрэбныя Венесуэле”.
На брыфінгу па выніках сустрэчы з венесуэльскімі чыноўнікамі Галоўчанка заявіў, што бакі “акрэслілі крокі па перазапуску сумесных праектаў”, прынятыя “канкрэтныя рашэнні, што павінны быць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час”.
Па выніках візіту тагачасны кіраўнік урада паўтарыў, што з Венесуэлай “на пэўным этапе гандлёва-эканамічныя стасункі сталі буксаваць”, таму іх неабходна перазапусціць.
4 красавіка 2025 года амбасадар Беларусі Андрэй Молчан і міністр навукі і тэхналогій Венесуэлы Альберта Кінтэра абмяркоўвалі шляхі “ўмацавання ўзаемадзеяння”. Сярод іншага бакі разгледзелі “практычныя крокі па развіцці супрацы паміж даследчымі цэнтрамі і ўніверсітэтамі, абмен інфармацыяй і тэхналогіямі, рэалізацыю сумесных праектаў у галіне фармацэўтыкі, біятэхналогій, нафтахіміі” ды інш.
Найбольш вядомая старонка стасункаў паміж краінамі — спроба Беларусі наладзіць пастаўкі венесуэльскай нафты на пачатку 2010-х гадоў.
Пасля скарачэння паставак расійскай нафты ў 2010 годзе Мінск пачаў шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Мінулы прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес (памёр 5 сакавіка 2013 года) паабяцаў Аляксандру Лукашэнку паставіць 4 млн тон нафты ў 2010 годзе і 10 млн т — у 2011-м. Венесуэльская нафта для двух беларускіх НПЗ дастаўлялася цераз Украіну і Эстонію.
1 ліпеня 2012 года Беларусь спыніла імпарт венесуэльскай нафты. Улады патлумачылі гэта тым, што Мінску стала “танней нафту купляць у Расіі”.
Увесну 2023 года Беларускі расследвальніцкі цэнтр, венесуэльскае выданне Armando.Info і Цэнтр па расследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) выпусцілі матэрыял, у якім сцвярджалася, што Беларусь так і не аддала Венесуэле каля 1,5 млрд долараў за набытую ў 2010-х гадах нафту.
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады колькасць жылля для людзей з патрэбай, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе праз здарэнні з маламернымі суднамі загінула 12 чалавек — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКсенія Луцкіна: У СССР на 1 млн насельніцтва прыходзілася 12 палітвязняў, у сённяшняй Беларусі — больш за 130 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва павялічылася ў Беларусі за пяць гадоў на 70,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка