Галоўчанка і Набіуліна правядуць 22 траўня ў Віцебску пасяджэнне валютнага савета Нацбанка Беларусі і Цэнтрабанка РФ

22 траўня, Позірк. 61-е пасяджэнне міжбанкаўскага валютнага савета Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка Расіі пройдзе 22 траўня ў Віцебску, паведамляе прэс-служба беларускага рэгулятара.
Пасяджэнне правядуць старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка і яго расійская калега Эльвіра Набіуліна. У сустрэчы возьмуць удзел “іншыя прадстаўнікі цэнтральных банкаў дзвюх краін”.
Паводле інфармацыі Нацбанка, на парадку дня пасяджэння “актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння”.
Адзначаецца, што міжбанкаўскі валютны савет створаны ў лістападзе 1999 года. У ліку яго асноўных задач “падрыхтоўка міждзяржаўных пагадненняў у галіне банкаўскай дзейнасці”, “гарманізацыя нарматыўна-рэгулятыўнай базы фінансавай і банкаўскай сфер для стварэння роўных умоў суб’ектам гаспадарання дзвюх краін”, а таксама “падрыхтоўка рэкамендацый па распрацоўцы і рэалізацыі каардынаванай грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі”.
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ сёлета 14 сакавіка, сярод іншага заявіў, што ў рамках інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расіі абмяркоўвалася тэма агульнага парламента; прапаноўвалася ўвесці агульную валюту, аднак у нацыянальных банках выказаліся супраць гэтага. “І першымі пра гэта сказалі ў Цэнтральным банку Расіі”, — сказаў ён.
На палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 4 ліпеня 2024 года ў Астане (Казахстан) прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў “пытаннем часу” стварэнне агульнага парламента Саюзнай дзяржавы. “І тое ж самае тычыцца фінансаў і агульнай валюты. <…> У цэлым ніхто не кажа пра тое, што гэта немагчыма ці нельга, ці не трэба рабіць. Трэба ж, каб мы для гэтага саспелі эканамічна”, — казаў расійскі лідар.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка