Каранік стаў кіраўніком НАН, на яго месца ва ўрадзе прызначаная Пяткевіч
22 траўня, Позірк. Уладзімір Каранік, які да нядаўняга часу займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра, прызначаны старшынёй прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН). Адпаведнае рашэнне 22 траўня прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
На гэтай пасадзе чыноўнік змяніў Уладзіміра Гусакова, які ўзначальваў НАН з кастрычніка 2013 года.
На месца Караніка, які адказваў ва ўрадзе за сацыяльны блок, прызначаная Наталля Пяткевіч, якая дагэтуль была першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Першым намеснік кіраўніка сваёй адміністрацыі Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Пярцова (быў проста намеснікам).
Апарат Савета міністраў узначаліў Валерый Вакульчык — у мінулым старшыня Следчага камітэта (2011–2012), КДБ (2012–2020), дзяржсакратар Савета бяспекі (2020), памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці (2020–2025).
(будзе дапоўнена)
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



