Каранік стаў кіраўніком НАН, на яго месца ва ўрадзе прызначаная Пяткевіч (дапоўнена)

22 траўня, Позірк. Уладзімір Каранік, які да нядаўняга часу займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра, прызначаны старшынёй прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН). Адпаведнае рашэнне 22 траўня прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
На гэтай пасадзе чыноўнік змяніў Уладзіміра Гусакова, які ўзначальваў НАН з кастрычніка 2013 года.
На месца Караніка, які адказваў ва ўрадзе за сацыяльны блок, прызначаная Наталля Пяткевіч, якая дагэтуль была першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Першым намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Пярцова (быў проста намеснікам).
Апарат Савета міністраў узначаліў Валерый Вакульчык.
Лукашэнка таксама прызначыў амбасадарам Беларусі ў Грузіі Мікалая Рагашчука, а сваім інспектарам па Віцебскай вобласці і сваім памочнікам — Уладзіміра Юргевіча.
Рагашчук зменіць на амбасадарскай пасадзе Анатоля Ліса, які працаваў у Грузіі з сакавіка 2022 года. Сам Рагашчук з 2020-га займаў пасаду памочніка Лукашэнкі — інспектара па Гомельскай вобласці, затым быў прызначаны намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта.
Да сённяшняга прызначэння Юргевіч займаў пасаду старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
Вакульчык — у мінулым старшыня Следчага камітэта (2011–2012), КДБ (2012–2020), дзяржсакратар Савета бяспекі (2020), памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці (2020–2025). Знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага саюза.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Уладзімір Каранік прабыў на пасадзе віцэ-прэм’ера, адказнага за сацыяльную сферу, менш за тры месяцы — Лукашэнка прызначыў яго 3 сакавіка. Да пераходу ва ўрад чыноўнік з 22 жніўня 2020 года быў старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Прызначэнне на гэтую пасаду Каранік атрымаў, калі ў краіне, у тым ліку ў яго родным Гродне, праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і праяўленай сілавікамі жорсткасці ў дачыненні да дэманстрантаў.
Да гэтага крыху больш за год (з чэрвеня 2019-га) Каранік займаў пасаду міністра аховы здароўя, на якую перайшоў з пасады галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера, які ўзначальваў з 2011 года. Па спецыяльнасці Каранік — урач-анколаг.
Каранік знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі Еўрапейскага саюза, Велікабрытаніі, Швейцарыі, Канады ды іншых краін. Гэтыя меры былі ўведзеныя ў 2020–2021 гадах у адказ на яго ўдзел у падаўленні пратэстаў і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
Наталля Пяткевіч пасля амаль дзесяцігадовай адсутнасці ў палітыцы 27 чэрвеня 2024 года была прызначаная першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Менавіта там выпускніца юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая абараніла ў 1999 годзе кандыдацкую дысертацыю на тэму “Знешнеэканамічныя здзелкі (прававыя аспекты)”, распачала кар’еру.
Пяткевіч працавала вядучым спецыялістам, затым начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права. У 2001 годзе была прызначаная прэс-сакратаром Лукашэнкі, у 2004 — намеснікацай кіраўніка АП, у студзені 2009 года — снежні 2010-га была першай намесніцай кіраўніка АП. Пазней працавала памочнікам Лукашэнкі. 1 кастрычніка 2014 года была вызваленая ад гэтай пасады на падставе яго ж распараджэння.
У 2018 годзе Пяткевіч выйшла замуж за дыпламата Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН, жыла ў Нью-Ёрку. У 2006 годзе была ўключаная ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза і ЗША — за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Санкцыі ўключалі забарону на ўезд і замарожванне актываў.
Уладзімір Пярцоў на папярэднюю пасаду — намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — быў прызначаны 8 красавіка 2024 года. Да гэтага — з красавіка 2021 года — быў міністрам інфармацыі, пры ім адбыўся разгром беларускіх недзяржаўных СМІ. У 2010–2021 гадах быў дырэктарам прадстаўніцтва тэлеканала “Мір” у Беларусі. Знаходзіцца пад санкцыямі Канады, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
- Грамадства, ПалітыкаПрызначэнне маркотнага Караніка можа быць метафарай, якая адлюстроўвае стан Акадэміі навук — навукоўца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады колькасць жылля для людзей з патрэбай, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе праз здарэнні з маламернымі суднамі загінула 12 чалавек — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКсенія Луцкіна: У СССР на 1 млн насельніцтва прыходзілася 12 палітвязняў, у сённяшняй Беларусі — больш за 130 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка