“Беларусбанк” будзе выплачваць узнагароду за адкрыццё валютнага рахунку

23 траўня, Позірк. “Беларусбанк” з 2 чэрвеня ўводзіць узнагароду за адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў замежнай валюце, у прыватнасці, у доларах ЗША і еўра, вынікае з паведамлення банка.
200 рублёў, у адпаведнасці з рашэннем, атрымаюць за адкрыццё рахунку нерэзідэнты Беларусі, узнагароджанне для рэзідэнтаў будзе ўдвая меншым — 100 рублёў. 20 рублёў атрымаюць пенсіянеры, а таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II груп.
Банк удакладняе, што ўзнагароджанне не прымяняецца пры адкрыцці рахунку, доступ да якога забяспечваецца з дапамогай выкарыстання дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі; рахунку, адкрыццё якога ажыццяўляецца з дапамогай інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу; рахунку для фізічных асоб — нерэзідэнтаў, прадугледжанага адпаведнымі ўмовамі абслугоўвання.
Да нерэзідэнтаў Беларусі адносяцца замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў краіне (від на жыхарства, біяметрычны від на жыхарства).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



