За мінулыя суткі на пажарах і ад іх наступстваў загінула пяць чалавек, з пачатку года — 291

24 траўня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 23 траўня па 6:00 24 траўня) у выніку пажараў загінула пяць чалавек, гаворыцца ў зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У вёсцы Амелянец (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) загінулі дзве дзяўчынкі — 2022 і 2024 гадоў нараджэння.
Агонь таксама забраў жыццё мужчыны (1973 г.н.), трагедыя адбылася ў ноч на 24 траўня ў аграгарадку Бабінічы (Віцебскі раён).
Акрамя таго, ад раней атрыманых апёкаў 23 траўня ў бальніцах Бабруйска (Магілёўская вобласць) і Рэчыцы (Гомельская вобласць) памерлі мужчыны (1968 і 1958 г.н. адпаведна).
Паводле даных міністэрства, ад пачатку 2025 года на тэрыторыі краіны адбылося 3.063 пажары (за аналагічны перыяд 2024-га — 2.330; +31,5%), на якіх загінуў 291 чалавек (249; +16,9%).
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на заніжэнне статыстыкі смяротнасці на пажарах у зводках МНС. Апошні раз такое назіралася на мінулым тыдні. У зводцы, апублікаванай 16 траўня, адзначалася, што ад пачатку года на пажарах загінула 282 чалавекі. На наступны дзень міністэрства адрапартавала пра аднаго загінулаха за суткі, аднак у абагульненай табліцы значылася не 283 ахвяры, а 281.


- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваСтарэнне тэхнікі і персаналу — галоўныя праблемы авіяцыі МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць выдаленай НЦАПД інфармацыі з незаконна здабытымі персанальнымі данымі расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі амаль штогод фіксуюцца лятальныя выпадкі малярыі — прафесар БДМУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства