З Беларусі выправадзілі 19 нелегальных мігрантаў з Афганістана і Пакістана

24 траўня, Позірк. Пра выправаджэнне 19 нелегальных мігрантаў з Афганістана і Пакістана паведаміла 24 траўня прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, замежнікі прыбылі ў Беларусь з Расіі наземным транспартам — “з парушэннем заканадаўства”. Усе яны, як сцвярджаецца, “накіроўваліся на тэрыторыю прыгранічных дзяржаў (Літва, Латвія, Польшча)”.
“Усе замежнікі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і заканадаўства аб знешняй працоўнай міграцыі, зазналі адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе дэпартацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер, паводле заявы абласной міліцыі, праводзяцца “аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па высвятленні арганізатараў і саўдзельнікаў канала міграцыі”.
Раней Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла пра затрыманне васьмі грамадзян Афганістана, якія незаконна перасеклі мяжу з беларускай тэрыторыі.
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам заявіў, што Мінск і Ісламабад дамовіліся выпрацаваць механізм для прыезду ў Беларусь працоўных мігрантаў з Пакістана. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць на працу 100–150 тыс. адмыслоўцаў з гэтай краіны: “Тых галін, пра якія мы папросім”. “Кіраўніцтва Пакістана дапаможа нам падабраць такіх людзей”, — заявіў спікер.
Пасля гэтага ў сацыяльных сетках пачалі памнажацца відэаролікі, на якіх людзі выказвалі сваю асцярогу ў сувязі з планамі ўладаў прывезці ў краіну мігрантаў з Пакістана. Сярод іншага сцвярджалася, што замежнікі ўжо прыбылі ў краіну, а некаторыя нават паспелі здзейсніць злачынствы.
На сітуацыю адрэагавала Міністэрства ўнутраных справаў. Ведамства заявіла, што “міграцыйныя плыні з Пакістана адсутнічаюць, роўна як і злачынствы, здзейсненыя выхадцамі з гэтай дзяржавы”. Адначасова МУС паведаміла, што выяўленыя “актыўныя правакатары, якія наўмысна спрабавалі нагнятаць абстаноўку ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай” на гэтай глебе.
21 траўня Лукашэнка падпісаў указ “Аб падвышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі”, які прадугледжвае адказнасць працадаўцаў за замежных работнікаў. На наступны дзень палітык прыгразіў мігрантам імгненнай дэпартацыяй за парушэнне працоўных дагавораў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка