Мінск 19:40

“Партызанка” папярэдзіла беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, пра фэйкавую рассылку лістоў з патрабаваннем пакінуць краіну

Крыніца: "Партызанка"

25 траўня, Позірк. Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, атрымліваюць лісты, у якіх ад імя Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) паведамляецца аб прынятым у дачыненні да іх рашэнні аб дэпартацыі. Пра гэта 25 траўня паведаміла ініцыятыва “Партызанка” (Partyzanka), якая займаецца аказаннем прававой дапамогі эмігрантам.

Адзначаецца, што да ініцыятывы “звярнулася ўжо некалькі чалавек, якія атрымалі лісты нібыта ад намесніка кіраўніка ABW Польшчы”.

Сярод іншага ў лістах гаворыцца, што адрасат з’яўляецца пагрозай нацыянальнай бяспецы Польшчы.

“Будзьце ўважлівыя, гэтыя лісты не з’яўляюцца рашэннямі аб дэпартацыі або афіцыйнымі лістамі”, — заяўляюць юрысты.

“Партызанка” рэкамендуе атрымальнікам такой паперы “індывідуальна звяртацца ў ABW з мэтай пошуку злачынцаў”.

У апублікаваным фрагменце ліста ўказана, што адрасат павінен добраахвотна пакінуць Польшчу цягам 10 дзён.

АПК папярэджвае пра фэйкавае апытанне нібыта ад яго імя

9 красавіка, Позірк. У публічных тэлеграм-чатах нібыта ад імя Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК) распаўсюджваецца "вельмі падобная да арыгінальнай" анкета "Апытанне для маладых беларусаў і беларусак", якая ў тым ліку збірае адрасы электроннай пошты ўдзельнікаў апытання. Пра гэта паведаміла 9 красавіка …

Падзяліцца: