Па выніках міліцэйскай праверкі ў выставачным цэнтры “Экспабел” пад Мінскам аштрафавана сем мігрантаў
25 траўня, Позірк. “Выкананне правілаў ажыццяўлення працоўнай дзейнасці” мігрантаў у выставачным цэнтры “Экспабел” (Мінскі раён) праверылі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе прэс-служба УУС Мінскай вобласці.
“Праверцы падвергнутыя 18 суб’ектаў гандлю, 48 працоўных імігрантаў. Выяўлена дзевяць парушэнняў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што да адміністрацыйнай адказнасці “за невыкананне заканадаўства аб знешняй працоўнай міграцыі” прыцягнута сем замежнікаў і два працадаўцы.
“Накладзеныя адміністрацыйныя спагнанні ў выглядзе штрафу. З правапарушальнікамі праведзеныя прафілактычныя гутаркі”, — заявілі ва УУС.
24 траўня паведамлялася аб выдварэнні з Беларусі 19 нелегальных мігрантаў з Афганістана і Пакістана.
Паводле інфармацыі МУС, замежнікі прыбылі ў Беларусь з Расіі наземным транспартам — “з парушэннем заканадаўства”. Усе яны, як сцвярджаецца, “накіроўваліся на тэрыторыю прыгранічных дзяржаў (Літва, Латвія, Польшча)”.
“Усе замежнікі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і заканадаўства аб знешняй працоўнай міграцыі, зазналі адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе дэпартацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла пра затрыманне васьмі грамадзян Афганістана, якія незаконна перасеклі мяжу з беларускай тэрыторыі.
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам заявіў, што Мінск і Ісламабад дамовіліся выпрацаваць механізм для прыезду ў Беларусь працоўных мігрантаў з Пакістана. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць на працу 100–150 тыс. адмыслоўцаў з гэтай краіны: “Тых галін, пра якія мы папросім”. “Кіраўніцтва Пакістана дапаможа нам падабраць такіх людзей”, — заявіў спікер.
Пасля гэтага ў сацыяльных сетках пачалі памнажацца відэаролікі, на якіх людзі выказвалі сваю асцярогу ў сувязі з планамі ўладаў прывезці ў краіну мігрантаў з Пакістана. Сярод іншага сцвярджалася, што замежнікі ўжо прыбылі ў краіну, а некаторыя нават паспелі здзейсніць злачынствы.
На сітуацыю адрэагавала Міністэрства ўнутраных справаў. Ведамства заявіла, што “міграцыйныя плыні з Пакістана адсутнічаюць, роўна як і злачынствы, здзейсненыя выхадцамі з гэтай дзяржавы”. Адначасова МУС паведаміла, што выяўленыя “актыўныя правакатары, якія наўмысна спрабавалі нагнятаць абстаноўку ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай” на гэтай глебе.
21 траўня Лукашэнка падпісаў указ “Аб падвышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі”, які прадугледжвае адказнасць працадаўцаў за замежных работнікаў. На наступны дзень палітык прыгразіў мігрантам імгненнай дэпартацыяй за парушэнне працоўных дагавораў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь паднялася на чацвёртае месца па росце цэн у 2025 годзе на тэрыторыі былога СССР, апярэдзіўшы Літву (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 26 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка пра сітуацыю з Мельнікавай: За што мне павінна быць сорамна?Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра "пашпарт новай Беларусі": Мы гэты праект працягваем, мы яго давядзем да канцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка