Мінск 23:30

Ціханоўская асудзіла начны ўдар РФ па Украіне, у выніку якога загінула 12 чалавек

Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны

25 траўня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская асудзіла масіраваны ўдар расійскай арміі па тэрыторыі Украіны ў ноч на 25 траўня.

“Мінулай ноччу Украіна была атакаваная больш чым 300 беспілотнікамі і ракетамі. Мэтай былі мірныя жыхары. Загінулі ні ў чым не вінаватыя людзі. Гэта тэрор, а не вайна”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.

Паводле яе слоў, беларусы падтрымліваюць Украіну.

“Адказ павінен быць рашучым: больш падтрымкі Украіне, больш ціску на Расію, каб яна спыніла агрэсію”, — падкрэсліла Ціханоўская.

У ноч на 25 траўня расійскія вайскоўцы запусцілі па тэрыторыі Украіны каля 300 БПЛА і 70 ракет. Удар прыйшоўся па 13 украінскіх рэгіёнах: Кіеву і Кіеўскай вобласці, а таксама па Жытомірскай, Хмяльніцкай, Цярнопальскай, Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Сумскай і Палтаўскай абласцях. Загінула 12 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, раненні атрымала больш за 60 жыхароў Украіны.

Падзяліцца: