ЕАБР лічыць падзенне попыту на беларускія тавары за мяжой адной з прычын запаволення росту ВУП

26 траўня, Позірк. Запаволенне росту беларускай эканомікі з 3,1% (тут і далей у гадавым вымярэнні) у студзені — сакавіку да 2,8% у студзені — красавіку адбылося на фоне больш нізкіх тэмпаў у прамысловасці (1,4% пасля 2,1% месяцам раней), гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
“Зніжэнне тэмпаў росту выпуску абумоўленае скарачэннем попыту на беларускія тавары на знешніх рынках”, — падкрэслілі аналітыкі.
Разам з тым, звярнулі ўвагу ў ЕАБР, сектары, арыентаваныя на ўнутранае спажыванне, працягнулі актыўны рост: рознічны тавараабарот — на 10%, тавараабарот грамадскага харчавання — на 4,8%.
Інвестыцыйная актыўнасць захоўваецца на высокім узроўні: аб’ём інвестыцый вырас на 15%. Гэтаму, на думку спецыялістаў, “шмат у чым садзейнічала павелічэнне закупак абсталявання — на 21,2%”.
Як паведамлялася, ВУП краіны (складаецца з ВРП шасці абласцей і сталіцы) за першую траціну 2025 года вырас на 2,8% да аналагічнага перыяду 2024-га. Яго аб’ём у наяўных цэнах склаў 81 млрд 356 млн 198 тыс. рублёў.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
У макраэканамічным аглядзе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця пацвердзілі свой прагноз, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у красавіцкім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,8%.
Летась у сярэдзіне кастрычніка Сусветны банк выдаў прагноз, паводле якога беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 1,2%.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакае росту ВУП на 2,5%.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУрачы наведваюць пацыентаў нават у аддаленых раёнах сельскай мясцовасці — чыноўніца МінаблвыканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка