Беларусь зацікаўленая ў злучэнні лагістычных магчымасцей з Азербайджанам — амбасадар Піневіч

27 траўня, Позірк. Беларусь і Азербайджан маюць добрыя магчымасці злучыць важныя маршруты для перавозкі грузаў, вынікае з заявы беларускага амбасадара Дзмітрыя Піневіча на міжнародным круглым стале ў Баку пра ролю азербайджанскай дзяржавы ў еўразійскай транспартнай інтэграцыі.
“Беларусь і Азербайджан, знаходзячыся ва ўнікальных геаграфічных і эканамічных умовах краін-транзіцёраў, маюць значны патэнцыял для ўзаемадзеяння ў сферы спалучэння міжнародных транспартных калідораў “Поўнач-Поўдзень” і “Усход-Захад”. Для Беларусі асабліва актуальная камбінацыя дыяганальных маршрутаў гэтых калідораў”, — прывяло 27 траўня словы дыпламата азербайджанскае інфармагенцтва Report.
Паводле слоў Піневіча, “асаблівую ўвагу” трэба надаць “эканамічным аспектам”.
“Тут важны унікальны досвед Азербайджана, які ўключае ментальную гнуткасць і прынцыпы мультыкультуралізму. Гэта стварае больш спрыяльныя ўмовы для вырашэння тых пытанняў, што ўзнікаюць, у інтарэсах усіх удзельнікаў, якія фармуюць лагістычны каркас Еўразіі”, — сказаў ён.
На пачатку траўня Азербайджан наведваў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. На перамовах са сваім азербайджанскім калегам Алі Асадавым госць заявіў, што беларускі ўрад гатовы “больш шчыльна абмеркаваць” з Баку пытанне “аднаўлення тэрыторый”. Відавочна, гаворка пра тэрыторыі Нагорнага Карабаха, якія перайшлі пад азербайджанскі кантроль у выніку ваеннага канфлікту з Арменіяй.
Афіцыйны Мінск, нягледзячы на дэ-юрэ саюзніцкія стасункі з Ерэванам у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), актыўна наладжвае стасункі з Баку.
Найбольш вострыя фазы апошняга этапа азербайджанска-армянскага канфлікту вакол Нагорнага Карабаха адбыліся напрыканцы 2020 года і напрыканцы 2023-га.
Увосень 2023 года Азербайджан правёў у Нагорным Карабаху “антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару”, у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад кантроль Баку. Паводле рашэння кіраўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР), самаабвешчаная дзяржава спыніла існаванне 1 студзеня 2024 года.
Арменія, якая выступала на баку НКР, раскрытыкавала АДКБ за адсутнасць падтрымкі ў вайне з Азербайджанам і фактычна згарнула свой удзел у дзейнасці арганізацыі (ад удзелу ў пасяджэннях да фінансавання). Армянскі прэм’ер-міністр Нікол Пашынян 22 траўня 2024 года заявіў у парламенце, што “мінімум дзве краіны — члена АДКБ <…> удзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць” Арменіі. Ён не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку.
13 чэрвеня 2024-га Пашынян заявіў, што ні ён, ані які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі пра карабахскі канфлікт на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня.
Сёлета ў сярэдзіне лютага амбасадар Піневіч (экс-міністр аховы здароўя) уручыў Аліеву даверчыя граматы. Апошні, як паведамляла прэс-служба беларускага МЗС, заявіў, што паміж двума народамі і краінамі “існуюць заснаваныя на даверы дружалюбныя стасункі”, якія цяпер “выходзяць на якасна новы ўзровень”.
На сустрэчы было закранута пытаннее “ўдзелу беларускіх кампаній у аднаўленча-будаўнічых работах, якія праводзяцца на вызваленых ад акупацыі тэрыторыях Азербайджана”. Пад гэтай фармулёўкай, выкарыстанай знешнепалітычным ведамствам Беларусі, відавочна, мелася на ўвазе тэрыторыі Нагорнага Карабаха.
- Грамадства, ПалітыкаЖурналіст Гацак: Рэпрэсіі, эміграцыя і ўплыў "рускага свету" — асноўныя пагрозы для цэркваў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСвятар Георгій Рой: У праваслаўя ў Беларусі ёсць перспектывы па-за рускай царквой (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць стратных прадпрыемстваў дасягнула ў Беларусі 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 15 гадоў на 80,5% зменшылася колькасць дзяцей, якія жывуць са сваякамі, але не бацькаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы — Мінадукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка